Служыце годна, землякі!

Служыце годна, землякі!

IMG_11934 мая адбыліся ўрачыстыя праводзіны маладых жабінкаўцаў ва Узброеныя Сілы Беларусі.

Пуцёўкі ў армейскі “круіз” атрымалі ў гэты дзень 49 юнакоў.

Вядучая мерапрыемства Алеся Жукава павіншавала прысутных з важнай і асаблівай падзеяй і нагадала вершаванымі радкамі, што “солдат – великий и святой хранитель/ рассветов мирных, новых светлых встреч…” Прагучаў Дзяржаўны гімн нашай краіны. Будучыя армейцы заслухалі Указ Прэзідэнта Беларусі аб прызыве грамадзян на тэрміновую воінскую IMG_1177службу, які агучыў намеснік ваеннага камісара па тэрытарыяльнай абароне (Жабінкаўскага раёна) маёр Яўген Бінецкі.

З віншаваннямі і пажаданнямі да маладых людзей звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама Анатоль Шалтанюк. Ён падкрэсліў, што грамадзянскі абавязак кожнага мужчыны – служыць на карысць Айчыне, каб сённяшняе і будучыя пакаленні жылі ў мірнай і квітнеючай краіне. Служба ў арміі, адзначыў Анатоль Вітальевіч, выхоўвае пачуццё адказнасці за сваю Радзіму, з’яўляецца “школай мужнасці”, “школай жыцця”, якая ператварае юнакоў у сапраўдных мужчын.

– Вас праводзяць у вой-ска напярэдадні 71-ай гадавіны слаўнай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, – сказаў ён. – Апрануўшы армейскую форму, вы ўліецеся ў шэрагі Узброеных Сіл нашай краіны і прадоўжыце справу бацькоў і дзядоў.

Пра складанасці вайсковай службы расказаў намеснік старшыні раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз афіцэраў”, палкоўнік у адстаўцы Васіль Панін, які 36 гадоў прысвяціў ратнай працы ва Узброеных Сілах. Ён адзначыў, што самымі цяжкімі выдадуцца першыя месяцы – час прывыкання і адаптацыі да новых умоў і рэжыму.

– Штодзённа вы будзеце здаваць экзамены на смеласць і стойкасць, цярпенне і вернасць. Падтрымлівайце адзін аднаго, сябруйце, таму што армейская дружба самая моцная.

Ва ўрачыстай цырымоніі праводзінаў прымаў

удзел і старшыня раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Анатоль Старыцкі.

Усе выступоўцы жадалі юнакам моцнага здароўя, паспяховай службы, надзейных і верных сяброў, годна несці высокае званне воіна. Прагучалі і пажаданні, каб над нашай краінай заўсёды было мірнае неба, а родны горад чакаў дадому.

Музычнае віншаванне маладыя людзі атрымалі ад кіраўніка народнага вакальнага ансамбля “Каларыт” Валерыя Няменьшага.

Пад час мерапрыемства прадстаўнікі ад прызыўнікоў усклалі кветкі да помніка загінулым воінам і партызанам. Будучым абаронцам уручылі позвы, якія сімвалізуюць пачатак іх армейскай службы. А праходзіць яна будзе ў сухапутных, унутраных, пагранічных войсках, супрацьпаветранай абароны, сілах спецыяльных аперацый, іншых. Служыце годна, землякі!

Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК.

На здымках: прызыўнікі на парозе “школы мужнасці”.

Фота Святланы КІСЛАЙ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro