3 декабря мировое сообщество отмечает День инвалида

3 декабря мировое сообщество отмечает День инвалида

Амаль два дзесяцігоддзі сусветная супольнасць адзначае 3 снежня Міжнародны дзень інвалідаў.  У гэты дзень мы павінны асабліва пранікнуцца тымі праблемамі,  якімі напоўнена жыцце гэтых людзей.
У чарговы раз 3 снежня людзі з абмежаванымі магчымасцямі былі запрошаны на ўрачысты канцэрт у гарадскі Дом культуры. Кожнаму, хто прыйшоў тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва былі падрыхтаваны падарункі – камплект пасцельнай бялізны, сродкі на якія былі вылучаны з раённага бюджэту. Усяго было уручана 217 падарункаў.
Са сцэны да гасцей свята са словам звярнуўся старшыня райвыконкама М.В.Токар. Ён шчыра пажадаў ім добрага здароўя і аптымізму. Па ягоных словах, зараз у нашым раёне пражывае 909 чалавек з абмежаванымі магчымасцямі, шмат з якіх знаходзяцца на надомным абслугоўванні. Нямала сярод інвалідаў  маладых людзей — 60 чалавек.
— Раённая ўлада ніколі не адмаўляе ў дапамозе інвалідам, — падкрэсліў Мікалай Васільевіч.  — У наступным годзе на плошчах былой станцыі турызму будзе адчынена аддзяленне працы інвалідаў. Пакуль яшчэ невядома, якія рэчы там будуць вырабляцца, але магчымасць працаваць і адчуваць сябе неабходнай часцінкай грамадства будзе у кожнага.
Павітала гасцей мерапрыемства і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ніна Федараўна Федарук. Яна нагадала, што менавіта людзі — асноўная каштоўнасць нашай краіны і галоўны прыярытэт палітыкі дзяржавы. Падзякавала яна і супрацоўнікам тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання, якія заўжды гатовыя прыйсці на дапамогу людзям, якім так трэба падтрымка.
— Неабходна цаніць кожны пражыты дзень, бо кожны дзень для інвалідаў — гэта выпрабаванне, якое яны з годнасцю праходзяць. Сонечных дней вам, шанавання родных і блізкіх і, галоўнае, здароўя! — пажадала Ніна Фёдараўна прысутным.
Але не толькі цёплыя словы гучалі ў той дзень для гасцей са сцэны. Добры настрой дарылі вясёлыя танцы дзіцячага ансамбля “Каруначкі”, спевы народнага вакальнага ансамбля “Каларыт” і “Станічінькі”, Ліліі Дашкевіч і Аксаны Пракошынай, скрыпачка Алена Аўсяец, а таксама прадстаўнік Беларусі на конкурсе дзіцячага Еўрабачання Данііл Казлоў.
Вера ДОРОЖЕНКОВА
Фота І.Жук

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top