З мэтай фарміравання ў насельніцтва здаровага ладу жыцця, клопатаў пра ўласнае здароўе, своечасовае выяўленне і лячэнне хваробаў на тэрыторыі нашай вобласці праводзяцца Дні здароўя. Так, з 18 па 21 красавіка на Брэстчыне адбыліся мерапрыемствы ў рамках Дня прафілактыкі хваробаў сэрца. Такі дзень правялі 20 красавіка і ў Жабінкаўскай цэнтральнай раённай аптэцы №27. Пад час яго арганізавалі пункт па вымярэнні артэрыяльнага ціску, наведвальнікам аптэкі прапаноўваліся памяткі з рэкамендацыямі ў прафілактыцы сардэчна-сасудзістых захворванняў, была аформлена таксама тэматычная вітрына.
Усім вядома, што прычынамі сардэчных захворванняў з’яўляюцца лішняя вага, маларухомы лад жыцця, шкодныя звычкі, якія могуць прывесці чалавека да арытміі, атэрасклерозу, гіпертаніі, інфарктаў, сардэчнай недастатковасці і інш. Вядома, што сардэчныя захворванні могуць быць як прыроджанымі, так і атрыманымі ў якасці ўскладненняў пасля перанесенай хваробы. Але часцей за ўсё мы самі вінаватыя, што наша сэрца не вытрымлівае напружанага ладу жыцця і тых нагрузак, якія на яго ўзвальваем. Канечне, вельмі важна правільнае лячэнне, аднак не менш важная і прафілактыка хваробаў сэрца. Прыслухайцеся да свайго арганізма. І калі часам сэрца б’ецца няроўна – не чакайце ўскладненняў, а звярніцеся да ўрача.
Таццяна КРЭЧКА, намеснік загадчыка Жабінкаўскай цэнтральнай раённай аптэкі №27.
На здымках: правізар-рэцэптар Кацярына Клімаш знаёміць наведвальніцу аптэкі Марыну Ярашчук з прыборамі для вымярэння артэрыяльнага ціску; медсястра Галіна Лазоўская вымярае артэрыяльны ціск жыхару райцэнтра Анатолю Мацкевічу.
Фота Ірыны ЖУК.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.