80 лет прошло со дня рождения Владимира Короткевича

80 лет прошло со дня рождения Владимира Короткевича

“І не знікаць паэтам вечна…”
На небасхіле айчыннага пісьменства гарыць зорка першай велiчынi, зорка У ладзiмiра Караткевiча. Далёка не кожнаму дадзена ўзняцца над cвaiм часам, бачыць будучыню. Іншыя набліжаюцца да абставiн, а Караткевiч узняўся. Узняўся і ўзвысіўся.
26 лiстапада споўнiлася 80 год з дня нараджэння славутага беларускага пiсьменнiка. Ён быў нястомным вандроўнiкам i працаўнiком, лiтаратарам, якi няспынна працаваў над сабой, чалавекам невычарпальнага гумару, якi ўмеў смяяцца, як дзiця, усёй душой любiў родных людзей, родную зямлю…
…На Беларусі Бог жыве, —
Так кажа мой просты народ,
Тую праўду сцвярджае раса ў траве
І адвечны зор карагод.
З самага ранняга ўзросту У.Караткевiч цiкавiўся гiсторыяй, асаблiва Беларусi. Адчуваючы ў сабе незвычайныя творчыя сiлы, выконваў задуму стварыць цыкл кнiг пра жыццё свайго народа на працягу значнага прамежку часу. Калi ён занатаваў назвы тых кніг, якiя марыў напiсаць, то яны маглi б скласцi 78 тамоў.
Творчасць У.Караткевiча ўзвышае нашы душы, вяртае нам гiстарычную памяць, ён здзейснiў сапраўдны прарыў у гiсторыю свайго народа. Гістарычнай тэме прысвечаны яго paмaны «Каласы пад сярпом твaiм», «Хрыстос прызямлiўся ў Гароднi», «Чорны замак Альшанскi», аповесцi; «З вякоў мiнулага», «Сiвая легенда», кнiгa нарысаў «Зямля пад белымi крыламi», пьесы; «Млын на сiнix вipax», «Званы Вiцебска» i многа iншых твораў. Яго цiкавiлi не проста тыя цi iншыя факты гiсторыi, а гiстарычны лёс беларускага народа, адметныя асаблiвасцi яго нацыянальнага аблiчча: высакародства, спагадлівасць, працавітасць, даступнасць, таленавітасць, пачуццё чалавечай годнасцi. Праз усё жыццё ен пранёс таксама шчырую любоў да роднай прыроды горада Докшицы. Тэма кахання — адна з асноўных тэмаў у творчасцi У.Караткевiча. Ужо на самым пачатку творчага шляху паэт гаварыў пра ўсёачышчальную сiлу інтымнага пачуцця, яго значнасць у жыцці чалавека:
Хай зразууее кожны на хвiлiну,
Як незлiчоны Светаў карагод,
Як лёгка размiнуцца з той, адзiнай,
Якой чакаеш, можа, сотнi год!
Лёс адвёў У.Kapaткевічу кароткі век: на пяцьдзесят чацвёртым годзе жыцця яго не стала.  Жыццё ён вельмі любіў, хоць быу гатовы да усяго… «Ты памрэш, — пiсаў ён у вершы «Бог пайшоу…», але застануцца твой Люд i Край…»
Апошнi свой паэтычны зборнiк Уладзiмiр Караткевiч назвау сiмвалiчна «Быў. Ёсць. Буду.» У гэта нельга не паверыць. Ён быў, ёсць i будзе заўсёды сярод жывых. Meнaвiтa следам за iм мы з гонарам i пачуццем уласнай годнасцi называем наш дарагi беларускi край «Зямля пад белымi крыламi», белымi крыламi буслоу.
Taкi аповяд вялi вядучыя (бiблiятэкары Бельская Н. і аўтар гэтага допісу на лiтаратурна-музычнай кампазiцыi «І не знiкаць паэтам вечна», прысвечанай 80-годдзю У.С.Караткевiча, якая адбылася у дзiцячай бiбліятэцы. На мерапрыемства запрасiлi беларускага паэта Алеся Каско, якi добра быу знаёмы з пiсьменнiкам i неаднаразова сустракауся з iм. Вучнi 10-х класау СШ №1 змаглі ўбачыць аутограф, пiсьменніка на кнiзе «Зямля пад белымі крыламi», якi пакінуў аўтар свайму маладзейшаму сябру. А.Каско ў даступнай форме паведаў прысутным пра значнасць твораў Караткевiча сёння, успомнiў некаторыя моманты ix сустрэч, расказаў пра шчырага, добрага, адкрытага чалавека, якi за кapoткi час свайго жыцця стварыу шмат цiкавых i актуальных сёння творау.
Да мерапрыемства была прымеркавана кнiжная выстава з адпаведнай назвай, на якой размясцiлася мноства твораў У.С.Караткевiча.
Т.ДУЛЕВІЧ, бібліятэкар.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top