1399758306_20-vechnyy-ogon9 мая ў Жабінцы адбудзецца
святкаванне 71-ай гадавіны Вялікай Перамогі.
У праграме:
10.30 мітынг “Подзвіг твой, салдат, бессмяротны”
(ля помніка загінулым воінам);
11.00 фотавыстава “Гартаючы стары альбом” (фае ГДК);
11.30 тэматычны канцэрт “Дарогі лёсу, дарогі Перамогі” (ГДК);
13.30 дзіцячая гульнёвая праграма “Няхай вечна будзе мір!”
(летняя танцпляцоўка);
14.00 спартыўная праграма (стадыён, парк);
15.00 канцэрт творчых калектываў устаноў адукацыі раёна
“Дзякуй вам за свет выратаваны” (летняя танцпляцоўка);
16.30 музычна-забаўляльная праграма “Спяём, сябры!”
(летняя танцпляцоўка);
18.00 танцавальная рэтра-праграма
“У шэсць гадзін вечара пасля вайны”;
20.00 адкрыццё летняй танцпляцоўкі “Мелодыя свята”
(летняя танцпляцоўка);
21.00 святочны канцэрт “Радасць Вялікай Перамогі”
(амфітэатр);
22.25 раённая акцыя “Спяём разам “Гэты Дзень Перамогі”
(амфітэатр);
22.30 “Перамогі святочны салют”
(салют у гарадскім парку ля возера).

 

 

9 мая 2016 года аргкамітэт аддзела ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі райвыканкама запрашае жыхароў горада і раёна прыняць удзел ва ўрачыстым шэсці “Бессмяротны полк”. Гэта грамадская акцыя, пад час якой удзельнікі ідуць калонай і нясуць транспаранты з фотапартрэтамі сваіх родзічаў, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне. У 2015 годзе акцыя прайшла ў 15-ці краінах свету. Жыхары Жабінкаўшчыны не павінны заставацца ўбаку.
Для ўдзелу неабходна заранёў раздрукаваць фотаздымкі родных і блізкіх, якія аддалі сваё жыццё ў вайне 1941-1945 г.г.
(фармат не менш за А4). 9 мая ўдзельнікі запрашаюцца з партрэтамі ў 10.00 да будынка райвыканкама, адкуль шэсце накіруецца да магілы загінулых воінаў і партызан.
Захаваць і абараніць памяць пра герояў –
наш абавязак!

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro