Да Дня работнікаў друку, радыё, тэлебачання і сувязі

Да Дня работнікаў друку, радыё, тэлебачання і сувязі

1389576145_pressa

Паважаныя работнікі друку, радыё, тэлебачання
і ўсіх галін сувязі раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём друку і Днём радыё, тэлебачання і сувязі!
Сродкі масавай інфармацыі займаюць асаблівае месца ў жыцці жабінкаўцаў. Штодзень, знаходзячыся ў цэнтры важнейшых падзей, журналісты і няштатныя карэспандэнты раённай газеты “Сельская праўда” дакладна паведамляюць пра іх жабінкаўцам. Дзякуючы складанай і адказнай працы таленавітых і творчых людзей газета ўзбагачае нас ведамі, дапамагае знайсці адказы на хвалюючыя пытанні, выхоўвае падрастаючае пакаленне.
У наша жыццё ўпэўнена ўвайшлі мабільная сувязь, інтэрнэт, лічбавыя тэхналогіі, спадарожнікавае тэлебачанне. Усё гэта стала часткаю нашага быту, зрабіла нас больш мабільнымі і інфармаванымі.
Сувязь аб’ядноўвае людзей, а работнікі ўсіх яе галін штодня працуюць для таго, каб яна была якаснай і сучаснай, каб мы маглі мець зносіны на адлегласці.
Зычым вам натхнення і ўдачы, рэалізацыі новых творчых ідэй. Моцнага здароўя, міру, дабра, дабрабыту вам і вашым блізкім.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top