Обращение с электричеством требует осторожности!

Обращение с электричеством требует осторожности!

У Беларусі па-ранейшаму здараюцца няшчасныя выпадкі на вытворчасці і ў быце,якія звязаны з паражэннем людзей электрычным токам. Так, за дзевяць месяцаў сёлета ў Брэсцкай вобласці адбылося дзесяць няшчасных выпадкаў. Асноўнымі прычынамі іх, як і ў папярэднія гады, застаюцца: невыкананне ў поўным аб’ёме арганізацыйных і тэхнічных мерапрыемстваў, якія прыводзяць да бяспечнага выканання работ у дзеючых электраўстаноўках, іншых правілаў і інструкцый у ахове працы; адсутнасць кантролю адказных асобаў за дзеяннямі падначаленых.
Прычыны няшчасных выпадкаў у быце, гэта найперш эксплуатацыя электраўстановак, электраабсталявання і электратэхнічных вырабаў, якія знаходзяцца ў нездавальняючым стане, адсутнасць у пацярпелых элементарных ведаў аб небяспецы электрычнага току і асабістая неасцярожнасць.
Вось некаторыя выпадкі. Жыхар Белаазёрска пры выкарыстанні ў асабістым гаражы зварачнага апарата з пашкоджанай ізаляцыяй кабелю сілкавання быў смяротна траўміраваны электрычным токам. Аналагічны выпадак адбыўся з трактарыстам  Целяханскага лясгасу пры спробе падключэння да электрычнай сеткі зварачнага апарата з дапамогай кабелю з неізаляванымі канцамі токавядучых жылаў. Ён трапіў пад напружанне і брыгада хуткай дапамогі выратаваць жыццё не змагла. Жыхар Баранавічаў пры рамонце падаўжальніка без адключэння ад электрычнай сеткі выпадкова датыкнуўся да токавядучых частак і быў смяротна траўміраваны электрычным токам.
Гэтых выпадкаў магло б і не быць, калі б захоўваліся асноўныя правілы і рэкамендацыі тэхнікі электрабяспекі. Часткі электраабсталявання, якія знаходзяцца пад напружаннем, павінны быць закрытыя, мець надзейную ізаляцыю, агароджаны ад выпадковага дотыку. Усе электрычныя ланцугі павінны ахоўвацца ад току кароткага замыкання плаўкімі ўстаўкамі засцерагальнікаў, аўтаматычнымі выключальнікамі. У памяшканнях з павышанай небяспекай звонку іх нельга прымяняць звычайныя пераносныя электрапрыборы. У выпадку асаблівай неабходнасці для іх сілкавання трэба прымяняць паніжанае напружанне ці выкарыстоўваць электрапрыборы з двайной ізаляцыяй. Вонкавая электраправодка на тэрыторыі ўчастка павінна быць выканана ізаляваным провадам і размяшчацца на апорах на вышыні не менш чым 3,5 м над праходамі і 6 м над праездамі. У ванных пакоях свяцільнікі пажадана ўстанаўліваць на цяжкадаступнай вышыні, лямпы закрываць глухімі шклянымі абажурамі. Выключальнікі рэкамендуецца выносіць за межы памяшканняў, а разеткі падключаць цераз устройствы ахоўнага адключэння. Эксплуатацыя прыбораў асвятлення таксама патрабуе асцярожнасці. Свяцільнікі забараняецца падвешваць на сілкавальных правадах. Нельга датыкацца да асвятляльнай арматуры рукамі, асабліва мокрымі. Пры замене лямпаў неабходна поўнасцю адключаць фазны провад электрасілкавання. Правіламі забароняецца рамонт электраабсталявання пад напружаннем без поўнага адключэння электрычнай сеткі.
Цяпер у прыватных дамах і кватэрах выкарыстоўваецца вялікая колькасць замежнага электраабсталявання. А таму асаблівую ўвагу трэба надаваць адпаведным заводскім інструкцыям да яго, якія не павінны супярэчыць нормам і правілам, прынятым у нашай краіне. Неабходна таксама памятаць, што адказнасць за тэхнічны стан і бяспечную эксплуатацыю электраўстановак у прыватнай уласнасці ўскладваецца на яе ўладальнікаў.
Т.КАРНІЕЎСКАЯ, начальнік энергаінспекцыі Жабінкаўскага раёна.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top