В Минске прошел международный форум «Универсальное окружение-2010»

В Минске прошел международный форум «Универсальное окружение-2010»

У Мінску адбыўся Міжнародны форум «Універсальнае асяроддзе-2010», галоўнай мэтай якога было вывучэнне міжнароднага вопыту  ў пытаннях рэабілітацыі інвалідаў па зроку і прымяненне яго ў практычнай дзейнасці. А яшчэ людзі з парушэннямі зроку азнаёміліся з сучаснымі тэхнічнымі сродкамі рэабілітацыі. Арганізатарамі форуму выступілі грамадскае аб’яднанне «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку» сумесна з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь. Форум уключаў у сябе міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Актуальныя праблемы жыццядзейнасці людзей з парушэннем зроку ў грамадскім асяроддзі» і міжнародную выставу тэхнічных сродкаў рэабілітацыі і адаптыўных тэхналогій для гэтай катэгорыі людзей. Ад Жабінкаўскай школы-інтэрната на яго запрашаліся дырэктар А.А.Кавальчук і музычны кіраўнік В.Р.Поўх.
На форуме адзначалася, што сучасныя тэхнічныя сродкі сацыяльнай рэабілітацыі і адаптыўныя тэхналогіі  дазваляюць інвалідам па зроку без пабочнай дапамогі вырашаць многія сацыяльна-бытавыя пытанні, пераадольваць  інфармацыйны бар’ер, павышаць узровень адукацыі, рацыянальна працаўладкоўвацца, больш поўна задавальняць духоўныя патрабаванні.
Шмат карыснага для сваёй практычнай дзейнасці ўзялі прысутныя з выступленняў польскіх, шведскіх, фінскіх прадстаўнікоў і іншых.
На выставе экспанавалася самая сучасная тэхніка і праграмы з Велікабрытаніі,Славакіі,Германіі,Швейцарыі і Расіі.Асаблівую цікавасць выклікалі вялікабрытанская ўстаноўка-камбінацыя чытацкага экрана і электроннага павелічальніка з падтрымкай шрыфта Брайля і навучальная камп’ютарная праграма для пачаткоўцаў.
Першы дзень форума завяршыўся канцэртнай праграмай, у якую былі ўключаны чатыры спевакі ад Брэсцкай вобласці, у тым ліку тры салісты Эдуард Пішчык, Аксана Пракошына і Паўла Лукашэвіч з музычнай студыі «Вясёлка» школы-інтэрната, якой кіруе В.Р.Поўх.
Удзельнікі форуму прывезлі дамоў акрамя тэарэтычных ведаў шматлікія праспекты з апісаннем новых тэхналогій,тэхнічных сродкаў адрасы і кантактныя тэлефоны фірмаў, якія прапануюць гэтыя сродкі.
Л.Уладзіміровіч.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 2%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top