Чарнобыль – рэха трагедыі

Чарнобыль – рэха трагедыі

14Мінула 30 гадоў з дня на Чарнобыльскай АЭС. У выніку катастрофы пад радыеактыўнае забруджванне трапіла больш як 46 тысяч квадратных кіламетраў ці 23% тэрыторыі Беларусі. На ёй пражывала больш як 15% насельніцтва.
• На Брэстчыне значна забруджанымі аказаліся тэрыторыі Столінскага, Лунінецкага, Пінскага і Драгічынскага раёнаў, частковаму падвергліся асобныя тэрыторыі Іванаўскага, Баранавіцкага і Бярозаўскага. Да зонаў радыеактыўнага ўздзеяння было аднесена 167 населеных пунктаў з насельніцтвам больш чым 167,5 тысячы чалавек.
• За перыяд з 1986 года па сённяшні дзень плошча забруджанай радыенуклідамі тэрыторыі ў нашым рэгіёне зменшылася больш як у 2 разы і складае 1,95 тыс. кв. км ці 5,9% тэрыторыі. На іх пражывае больш як 111 тысяч чалавек.
• Летась лабараторыямі санітарна-эпідэміялагічнай службы Брэсцкай вобласці даследавана 11033 проб харчовых прадуктаў на ўтрыманне цэзію-137 і стронцыю-90, у тым ліку 6052 – з грамадскага сектара і 4981 – з асабістых падсобных гаспадарак. Усе пробы з грамадскага сектара адпавядалі патрабаванням, што сведчыць аб эфектыўнасці праводзімых ахоўных мерапрыемстваў, стабілізацыі ўзроўню ўтрымання радыенуклідаў у знешнім асяродку і ў вырабляемай харчовай прадукцыі. Неадпаведнасць нарматывам па ўтрыманні цэзію-137 выяўлена ў 1% проб. Былі забруджаны лясныя ягады, грыбы, мяса дзікіх жывёл. У асабістых падсобных гаспадарках Столінскага раёна перавышэнне дапусцімых нормаў выяўлена ў дзвюх пробах малака. Асноўнай прычынай цэзію ў малацэ з’яўляецца нарыхтоўка насельніцтвам кармоў у забароненых для гэтага месцах (лясныя масівы, балоты).
• На ўтрыманне радыеактыўных рэчываў даследавана 2885 проб пітной вады, у тым ліку з цэнтралізаванных крыніц водазабеспячэння 2456, з дэцэнтралізаваных (калодзежы) – 429. Проб з перавышэннем іх узроўню не выяўлена.
Пераканаўча просім грамадзян у абавязковым парадку праводзіць радыеметрычны кантроль харчовых прадуктаў у спецыяльных лабараторыях, удакладняць у прадаўцоў на рынках наяўнасць дакументаў, якія пацвярджаюць бяспечнасць дарункаў лесу, не купляць прадукцыю ў неадведзеных для гандлю месцах і на аўтатрасах.
Даследаванні можна зрабіць бясплатна, калі звярнуцца ў тэрытарыяльны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.
Уладзімір ЛАПУС, в. а. галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача раёна.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top