Пазбягаць стрэсавых сітуацый

Пазбягаць стрэсавых сітуацый

iФедэрацыя прафсаюзаў Беларусі і яе арганізацыі, якія аб’ядноўваюць у сваіх шэрагах больш як 4 мільёны чалавек, салідарна падтрымліваюць правядзенне Сусветнага дня аховы працы 28 красавіка. Тэма яго сёлета “Стрэс на рабочым месцы: калектыўны выклік”. Паводле дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя стрэс адносіцца да значнага фактару, які пагражае здароўю працоўных. Стрэсавыя ўздзеянні з’яўляюцца прычынай узнікнення небяспечных сітуацый на рабочых месцах, што нярэдка прыводзяць да вытворчых траўм, прафзахворванняў і нават да смяротных выпадкаў.
Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі надае першаснае значэнне пытанням аховы працы. Тэхнічныя і грамадскія інспектары нясуць важную сацыяльную нагрузку па прадухіленні няшчасных выпадкаў на вытворчасці, якая перш за ўсё заключаецца ў інфармаванні кіраўнікоў аб выяўленых парушэннях. У структуры Федэрацыі працуюць 130 тэхнічных інспектараў, больш як 80 тысяч работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый надзелены правамі грамадскіх інспектараў, пры гарадскіх і раённых аб’яднаннях прафсаюзаў створаны камісіі па ахове працы.
На Брэстчыне пытаннямі аховы яе займаюцца 15 штатных супрацоўнікаў прафсаюзных органаў і больш як 12 тысяч грамадскіх інспектараў. Летась імі выяўлена адпаведна больш як 9 тысяч і 37 тысяч парушэнняў заканадаўства аб ахове працы. Словам, было папярэджана імі 46 тысяч прычын, якія маглі негатыўным чынам паўплываць на здароўе і жыццё людзей.
Сваю эфектыўнасць даказала і дзейнасць рэйдавых груп абласных аб’яднанняў прафсаюзаў. Іх на Брэстчыне створана дзве. Летась імі праведзены комплексны маніторынг 157 прадпрыемстваў і арганізацый ва ўсіх раёнах вобласці, а таксама Брэста, Баранавічаў і Пінска. Паводле вынікаў іх работы наймальнікам было выдадзена 153 рэкамендацыі на ўхіленне 1241 парушэння заканадаўства ў ахове працы, выканання калектыўнага дагавору, спынена эксплуатацыя 41 адзінкі абсталявання.
У першым квартале сёлета тэхнічнымі інспектарамі абласнога аб’яднання прафсаюзаў праведзена 46 планавых праверак і 190 маніторынгаў прадпрыемстваў і арганізацый у ахове працы. Наймальнікам выдадзена 45 прадстаўленняў, 179 рэкамендацый на ўхіленне 2355 выяўленых парушэнняў, 12 даведак, спынена эксплуатацыя 29 адзінак машын, абсталявання і механізмаў.
У сувязі з правядзеннем Сусветнага дня аховы працы Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі заклікае сацыяльных партнёраў: няўхільна і ў поўным аб’ёме захоўваць нормы заканадаўства ў бяспецы і ахове працы; паўсюдна садзейнічаць фарміраванню нацыянальнай культуры працы, удасканаленню арганізацыі прафілактыкі, бяспекі і аховы працы на прадпрыемствах і ў арганізацыях, выкарыстоўваючы механізм сацыяльнага партнёрства; прымаць сістэмныя меры для забеспячэння права працоўных краіны на здароўе і бяспечныя ўмовы працы.
Ніна КАЛЫБСКАЯ, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro