Сацыяльнае партнёрства і супрацоўніцтва

Сацыяльнае партнёрства і супрацоўніцтва

На сумесным пасяджэнні савета аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і прэзідыума раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі заслухана выкананне ў мінулым годзе раённага галіновага Пагаднення на 2013-2016 гады. Што зроблена, праінфармавала старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Наталля Урбан.
Sotcialnoe_partnerstvoЯна ў прыватнасці адзначыла, што бакі сумесна рэалізоўвалі Пагадненне ў межах сваёй кампетэнтнасці. У галіне аплаты працы па выніках работы падведамасных аддзелу ўстановах адукацыі за студзень-снежань мінулага года сярэднемесячная заработная плата склала 4283,2 тыс. руб., у тым ліку за снежань 4498,7 тыс. руб. 368 чалавек з катэгорыі нізкааплатных работнікаў (тэхнічны персанал) атрымалі даплату да ўстаноўленага ўрадам памеру мінімальнай заработнай платы. Сродкі, сэканомленыя ў фондзе заработнай платы, штомесячна накіроўваліся на прэміраванне работнікаў у адпаведнасці з калектыўным дагаворам і Палажэннем аб матэрыяльным стымуляванні; пастаянна вывучаліся пытанні захавання заканадаўства аб працы, яе ахове ва ўстановах адукацыі; прадстаўнікі прафарганізацый прымалі ўдзел у рабоце камісій усіх узроўняў па атэстацыі работнікаў.
Адзначалася, што пры аптымізацыі сістэмы адукацыі зачынена летась ДУА “Азяцкая сярэдняя школа”. Усе яе работнікі аб гэтым былі праінфармаваны не пазней чым за тры месяцы. Тым, хто трапіў пад скарачэнне, былі зроблены ўсе адпаведныя працоўнаму заканадаўству выплаты, іншым прапанаваны месцы для працаўладкавання.
Райкам прафсаюза сумесна з аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама раз у паўгоддзе аналізавалі прымяненне кантрактнай формы найму. З 92,5 працэнта работнікамі заключаны кантракты: на адзін год у адносінах 21,3%, на два – 9,9%, на тры – 17,1%, чатыры – 3,1%, пяць – 48,6%. Дадатковы заахвочвальны каляндарны дзень да адпачынку маюць 79,9%, ад трох да пяці – 20,1% працуючых. З 1 верасня ўсім работнікам устаноў адукацыі, да якіх прымяняецца кантрактная форма найму, устаноўлены даплаты ад 10 да 50 працэнтаў іх тарыфнай стаўкі. Дата заканчэння кантрактаў устаноўлена не раней як 15 жніўня, праўда, у асноўным па 31 жніўня, што дае магчымасць захаваць бесперапынны стаж і права на поўны працоўны адпачынак.
Важным накірункам работы аддзела і ўстаноў адукацыі з’яўляецца рэалізацыя комплексу мер па замацаванні маладых спецыялістаў у раёне. У апошнія тры гады назіраецца станоўчая дынаміка ў вырашэнні гэтай праблемы. Так, з выпускнікоў 2013 года пасля абавязковай двухгадовай адпрацоўкі засталіся далей у педагогіцы Жабінкаўшчыны 82 працэнты іх. Маладыя спецыялісты атрымліваюць бюджэтную кампенсацыю на наём жылля паводле заключанага дагавору з уласнікам жылога памяшкання ў памеры дзвюх базавых велічыняў. Летась такім правам скарысталіся пяць маладых спецыялістаў.
Пастаянна праводзілася работа ў забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў працы і вучэбна-выхаваўчага працэсу: набыта на 28,7 мільёна рублёў халадзільнага абсталявання, посуду і кухоннага інвентару на 42,2 мільёна рублёў. За справаздачны перыяд патрачана на паляпшэнне ўмоў працы работнікаў, зніжэнне шкодных і небяспечных вытворчых фактараў звыш 215 мільёнаў рублёў. Гэтыя грошы зрасходаваны на ўстаноўку відэаназірання, рамонт сістэмы ацяплення, пакупку мэблі. На ахову працы было выдаткавана амаль 222 мільёны рублёў. Набылі новыя ці ажыццявілі перазарадку вогнетушыцелей, закупілі пажарныя рукавы, энергаэфектыўныя асвятляльныя ўстройствы, укаранілі аўтаматычныя сістэмы кіравання асвятленнем, інш.
Праводзілася работа па сацыяльнай абароне работнікаў, якія карыстаюцца змыўнымі і абясшкоджвальнымі сродкамі. На гэта патрачана звыш 158 мільёнаў рублёў. За шкодныя ўмовы працы восем сезонных рабочых-качагараў забяспечваліся малаком. Пакуль спецвопратку і абутак маюць 98% працуючых, якім яны патрэбныя. Неабходна набыць гумовікі і плашчы, а таксама сродкі СІА для работнікаў устаноў дадатковай адукацыі, на што ў бюджэт 2016 года закладзена 180 мільёнаў рублёў.
Ва ўстановах адукацыі раёна пачалася замена састарэлага станочнага абсталявання ў вучэбных майстэрнях. Для СШ №1 г. Жабінка набыта ўжо 4 станкі: такарны па дрэве і метале,  свярдзёлкавы, электратачыла. На гэта патрачана 42,5 мільёна рублёў.
Дзякуючы Брэсцкаму абласному камітэту галіновага прафсаюза і ўпраўленню адукацыі аблвыканкама, дзеці работнікаў адукацыі, якія з’яўляюцца членамі прафсаюза, аздаравіліся ў лагеры на базе Малецкай санаторнай школы. Адпачыла 58 хлопчыкаў і дзяўчынак, бацькоўская даплата склала ад 121 тысячы да 217 тысяч рублёў за змену ў залежнасці ад узросту дзіцяці.
Як бачым, выкананне палажэнняў Пагаднення вызначае ўзгодненыя пазіцыі бакоў і забяспечвае стабільную і эфектыўную дзейнасць аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і райкама прафсаюза на аснове прынцыпаў сацыяльнага партнёрства, супрацоўніцтва і роўнасці бакоў.
Людміла ВОЛЬЧЫК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro