А ў нас расце “алмаз”

А ў нас расце “алмаз”

_DSC1830Першымі ў раёне прыступілі да сяўбы кукурузы ў ПУАП “Азяты”, пад якую сёлета адвялі 900 гектараў. З іх на зерне плануюць пакінуць 200 га, 600 – на зялёны корм, а з 80 гектараў збіраюцца па восені сабраць пачаткі, каб атрымаць так званае насенне кукурузы бацькоўскіх форм. Яго адправяць на Івацэвіцкі калібровачны завод. Летась, паводле слоў галоўнага агранома Сяргея Зінкевіча, сабралі 230 тон пачаткаў, спроба аказалася ўдалай, таму вырашылі і сёлета заняцца гэтай справай. У гаспадарку завезена падрыхтаванае насенне кукурузы. У першыя дні сеялі гібрыд “палескі” і “лювэна”, на чарзе – “дняпроўскі”, “кліфтан” і “алмаз”.
Палі падрыхтаваны на “выдатна”, французская васьмірадковая сеялка “Monosem” працуе без збояў – дазваляе раскладваць насенне на патрэбнай адлегласці і глыбіні. Вопытны механізатар Віктар Петрык (на здымку) сее з васьмі раніцы да сямі гадзін вечара. За дзень стараецца перавыканаць норму (а гэта 18 гектараў). Хутка яму на дапамогу выйдзе другі руплівец – Віктар Сабалеўскі, які завяршае рэгуліроўку кукурузнай сеялкі.
– Надвор’е пакуль спрыяе правядзенню работ, – каменціруе Сяргей Зінкевіч. – Істотных перашкод для правядзення пасяўной мы не адчуваем. Ёсць, праўда, пераўвільготненыя палі – іх засеем крыху пазней. Механізатары ў нас сумленныя, руплівыя, тэхнікі таксама хапае. Мы робім усё, каб восенню сабраць багаты ўраджай.
Святлана БЯЛЯК.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top