Чыстая суббота

Чыстая суббота

_DSC1978 _DSC1987  _DSC1952 IMG_0704У мінулую суботу ўся краіна выйшла на _DSC1868рэспубліканскі суботнік. Здавалася б, нават надвор’е спрыяла намаганням людзей зрабіць чыстымі і прыгожымі гарады і вёскі. Заробленыя грошы будуць накіраваны на мірныя мэты. Так, частка грошай пойдзе на рэканструкцыю і будаўніцтва Гомельскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы, моладзевага патрыятычнага цэнтра ў Брэсцкай вобласці, другая частка – на рэстаўрацыю, аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцей, мясцін баявой і воінскай славы, захаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны, развіццё і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы рэабілітацыйна-аздараўленчых цэнтраў для дзяцей, пацярпелых ад наступстваў катастрофы на ЧАЭС.
Жабінкаўцы таксама прынялі самы актыўны ўдзел урэспубліканскім суботніку. Так, 23 красавіка амаль 9500 чалавек шчыравалі на сваіх працоўных месцах, наводзілі парадак ля адміністрацыйных будынкаў, у парках і г. д. Напрыклад, работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі прыбіралі і фарбавалі платы на могілках ля вёсак Бусні, Рагозна, Мышчыцы, Федзькавічы і мікрараёна цукровага завода. Звыш сотні будаўнікоў узводзілі 40-кватэрны дом, што ў мікрараёне Жабінкі, а таксама наводзілі парадак на іншых аб’ектах.
Супрацоўнікі райвыканкама падзяліліся на дзве групы. Першая,на чале з яго старшынёй Дзмітрыем Гарадзецкім, займалася ачысткай Ацячызненскага парку ад галін пасля мінулагодняга ўрагану, другая група прыбірала апалае лісце ў Касцюшкаўскім парку ля музея ў в. Малыя Сяхновічы, вапнавала дрэвы. Найбольш, звыш 35 мільёнаў рублёў, пералічылі ў фонд суботніка цукравары. Работнікі камбікормавага завода – звыш 15 мільёнаў.
Спраў на суботніку хапіла ўсім. І не важна, праводзіўся ён на працоўным месцы ці з граблямі і рыдлёўкамі ў руках. Галоўнае,папрацавалі жабінкаўцы ад душы і для душы, а заробленыя грошы – 140 мільёнаў 235 тысяч рублёў будуць накіраваны на карысныя справы.­

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro