“Незнаёмым дзверы не адчыняй…”

“Незнаёмым дзверы не адчыняй…”

_DSC1622…“Не садзіся ў чужую машыну, нават калі табе прапануюць цукерку”, “не забаўляйся з ножыкам і запалкамі”, “нельга гуляць дапазна”. Колькі разоў мы, бацькі, нагадваем гэтыя жыццёвыя нормы паводзін сваім любімым дочкам і сыночкам?! А яны, як правіла, любыя наказы з “не” і “нельга” прапускаюць міма вушэй…
У яслях-садзе №1 г. Жабінка выхавальнікі прыдумалі, як данесці да свядомасці хлопчыкаў і дзяўчынак далёка не дзіцячыя правілы паводзін. Яны запрасілі на музычную забаву выхаванцаў старэйшай групы і іх бацькоў. Таты і мамы падрыхтавалі сямейныя фоталістоўкі. Хлопчыкі і дзяўчынкі пабачылі, што будзе, калі няправільна паводзіць сябе ў доме, на вуліцы, і да чаго могуць прывесці свавольствы. Дапамагчы выбрацца са складаных сітуацый могуць міліцыянеры, урачы, пажарныя-выратавальнікі._DSC1662
Пасля прагляду прэзентацый дзеці пагулялі ў казку “Воўк і сямёра казлянят”, пастаўленую на новы лад. Казляняты не далі сябе пакрыўдзіць і выклікалі міліцыянераў.
Напрыканцы праграмы шасцігадовыя гарэзы яшчэ раз расказалі дарослым, што небяспечна рабіць дзецям і назвалі нумары службаў, у якія трэба звяртацца па дапамогу.
Начальнік Жабінкаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Алег Бутрым уручыў дзецям пасведчанні юных выратавальнікаў, папрасіў іх дакладна выконваць правілы бяспекі і выказаў спадзяванне, што такія музычныя сустрэчы застануцца ў памяці малых надоўга.
Святлана БЯЛЯК.
На здымку: моманты музычнай забавы.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro