Прапануюць аздаравіцца

Прапануюць аздаравіцца

31 сакавіка на пытанні жабінкаўцаў адказвалі галоўны прававы інспектар працы Брэсцкага абкама прафсаюза работнікаў мясцовай прамыслоывасці і камунальна-бытавых прадпрыемствваў Валянціна Іванаўна Хроль і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ніна Уладзіміраўна Калыбская. Выязны прыём грамадзян адбыўся на базе КУШВП ЖКГ “Жабінкаўская ЖКГ”.246
Наведвальнікаў цікавіла, ці з’яўляецца абавязковым уключэнне ў калектыўны дагавор палажэнняў абласнога пагаднення, ці мае права наймальнік пры звальненні працаўніка ўтрымліваць авансам выплачаныя адпускныя.
Жыхарка Жабінкі Н. Бяшчук спыталася, чаму павялічылася аплата за ваду. Гэтае пытанне вывучана і заяўніца атрымала тлумачэнні.
Камунальнікаў цікавілі магчымасці аздараўлення ў санаторыях, у тым ліку прафсаюзных. Ім патлумачана: санаторна-курортнае ўнітарнае прадпрыемтсва “Белпрафсаюзкурорт” аб’ядноўвае 12 санаторыяў (у іх складзе адзін дзіцячы) і аздараўленчую арганізацыю “Турыстычны комплекс “Нарач”, у іх ліку “Прыдняпроўскі”, “Беларусачка”, “Крыніца”, “Нарач”, “Буг”, “Лётцы”, “Імя У.І. Леніна”, “Чонкі”, “Свіслач”, “Нарачанскі бераг”, “Нёман-72”, “Лясныя азёры”, дзе штогод аздараўліваюцца да 100 тысяч челавек.
З 1 сакавіка да 30 красавіка УП “Белпрафсаюзкурорт” ладзіць акцыю для грамадзян Беларусі па продажы пуцёвак на летні сезон у санаторыі ФПБ. Прычым, скідка ў памеры 25 працэнтаў прадугледжваецца:
– членам прафсаюзаў, што ў складзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, пры набыцці санаторна-курортных пуцёвак за ўласны кошт, а таксама са сродкаў арганізацыйных структур гэтых прафсаюзаў і (ці) наймальнікаў;
– дзецям членаў прафсаюзаў, уваходзячых у ФПБ, з ліку дзяцей дашкольнага ўзросту і навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі пры аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні разам з бацькамі ў даччыных унітарных прадпрыемствах УП “Белпрафсаюзкурорт”.
Падставай для скідкі з’яўляюцца – даведка аб членстве ў прафсаюзнай арганізацыі ФПБ, якую выдае старшыня пярвічнай прафарганізацыі, альбо гарантыйны ліст ад прафсаюзнай арганізацыі ФПБ (у выпадку частковай або поўнай аплаты паводле выстаўленага санаторыем рахунку). Умова браніравання месцаў у санаторыях – 25-працэнтная аплата кошту пуцёўкі ў тэрмін па 30 красавіка бягучага года.
На тэрыторыі Жабінкаўскага раёна з 1965 года знаходзіцца прафсаюзны санаторый “Буг”, які на сённяшні дзень з’яўляецца адным з буйнейшых у краіне. Да паслуг адпачываючых добраўпарадкаваныя карпусы на 500 месцаў з адна- і двухмясцовымі нумарамі, шырокі спектр фізіятэрапеўтычных паслуг: інфрачырвоная саўна, душ Вішы, паравая саўна, вібрамасаж, ароматэрапія, гідрамасаж, хроматэрапія, абдуванне твару. У пераліку лячэбных і касметычных працэдур: крыасаўна, кедравая бочка, абгортванне суставаў рук, крыабінтаванне, гразевыя ванныя, стоўн-тэрапія (масаж гарачымі камянямі), гразевыя аплікацыі, гірудатэрапія, радыёліфтынг, міастымуляцыя, азонавыя ванныя, обгортванне суставаў гразямі Мёртвага мора, трэніроўкі на вакуумнай бегавой дарожцы, лячэнне сасудзістых захворванняў ніжніх канечнасцей апаратам “Ортаспок”, ультрагукавое даследаванне сасудаў, суставаў, страўніка.
Анатоль РОСТАЎ.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro