Зялёнаму дому чысціню і ўтульнасць

Зялёнаму дому чысціню і ўтульнасць

45675Месячнік навядзення парадку на зямлі выходзіць на фінішную прамую. Дарэчы, жабінкаўцы актыўна ўдзельнічалі ў добраўпарадкаванні і азеляненні месцаў, дзе жывуць, працуюць і адпачываюць. Так, красавіцкімі днямі юнакі і дзяўчаты першай гарадской школы, дарэчы, усе жыхары Шчэглікаў, выйшлі на бераг Мухаўца, каб ачысціць яго ад пластыку і шкла, іншых адходаў, што засталіся пасля адпачынку тых, хто не дбае пра прыгажосць і ўтульнасць роднага наваколля. Паўтоны рознага хламу сабралі навучэнцы СШ №1 г. Жабінка з несанкцыянаваных смеццезвалак і прыбярэжнай тэрыторыі ля Шчэглікаў.
Паводле добрай традыцыі ўчора ўдзельнікі акцыі “Чысты бераг”, а гэта прадстаўнікі Брэсцкага абласнога Камітэта прыродных рэсурсаў, Брэсцкага абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, Жабінкаўскай райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, раённай аргструктуры РДГА “БТПР”, займаліся ачысткай тэрыторый на вадаёмах і рэках, якія знаходзяцца на Жабінкаўшчыне.
Сёння, 23 красавіка, вялікі аб’ём работ будзе праведзены імі на ачышчэнні Ацячызненскага парку ад галін пасля мінулагодняга ўрагану.
На жаль, як сказаў начальнік райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Шык, сярод нас жыве нямала людзей, якія шкодзяць прыродзе, псуюць знешнюю ўтульнасць. Прымацаваныя да дрэў мяхі ўздоўж Мухаўца для непатрэбных бутэлек, што застаюцца пасля адпачываючых, былі пакрадзены, мост размалявалі рознымі зігзагамі, разбілі фанары. Самі па сабе ўзнікаюць пытанні: “Чаму ў нас такая нізкая свядомасць, адсутнічае культура паводзін, няўжо мы ўмеем толькі шкодзіць у грамадскіх месцах? Ці толькі жорсткія меры спыняць шкоднікаў і забруджвальнікаў нашага зялёнага дома”.
Людміла Вольчык.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top