Есть такая профессия — спасатель

Есть такая профессия — спасатель

Пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 24 сакавіка 1992 года на базе Вучэбнага цэнтра пажарнай аховы было ўтворана Вышэйшае пажарна-тэхнічнае вучылішча Міністэрства ўнутраных спраў. Праз шэсць гадоў ваенізаваная пажарная служба была выведзена са складу гэтага міністэрства і перададзена ў міністэрства надзвычайных сітуацый. Перад ВПТВ паўсталі новыя задачы ў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў, наспела неабходнасць надаць вучылішчу статус інстытута. Згодна з загадам міністра надзвычайных сітуацый, у маі 2000г. ВПТВ рэарганізавана ў Камандна-інжынерны інстытут МНС.
За падрыхтоўку кваліфікаваных спецыялістаў, педагагічную і навукова-даследчую дзейнасць у 2002 годзе інстытут быў узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў, у 2008 — Ганаровай граматай Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь.
Будучых выпускнікоў сярэдніх школ, хто ўжо мае намер або наважыцца неўзабаве звязаць сваё жыццё з прафесіяй выратавальніка, запрашаем у гэты, а таксама ў Гомельскі інжынерны інстытут МНС. Яны ажыццяўляюць набор юнакоў і дзяўчат на вучобу ў спецыяльнасці “Папярэджванне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый”. Тэрмін навучання — 4 гады, завочнага — 5 гадоў. Курсанты, залічаныя ў інстытут, забяспечваюцца абмундзіраваннем, медыцынскім абслугоўваннем, інтэрнатам. Пасля заканчэння вучобы выпускнікам гарантуецца працаўладкаванне на афіцэрскія пасады з прысваеннем звання лейтэнант унутранай службы.
У адпаведнасці з парадкам прыёму, абітурыенты павінны прайсці цэнтралізаванае тэсціраванне, якое праводзіць мінадукацыі, і падаць у прыёмную камісію сертыфікаты па беларускай (рускай) мове, фізіцы і матэматыцы. Вышэйшыя навучальныя ўстановы МНС праводзяць адбор студэнтаў у першым патоку, і ў выпадку няўдачы на ўступных экзаменах вы можаце падаць дакументы ў іншыя тэхнічныя ВНУ Беларусі.
Для паступлення трэба звяртацца з заяваю ў раённы аддзел надзвычайных сітуацый: г.Жабінка, вул.Катоўскага, д.4, тел.2-36-07.
А.ВАШЧУК, намеснік начальніка райаддзела надзвычайных сітуацый.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top