“Няхай заўсёды будзе сонца!”

“Няхай заўсёды будзе сонца!”

299157Такую назву носіць конкурс малюнкаў сярод дзяцей работнікаў – членаў прафсаюза арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў Жабінкаўскага раёна, прысвечаны Святу працы і Дню Перамогі. Ён праводзіцца з 15 красавіка да 4 мая бягучага года. Паўдзельнічаць могуць юныя таленты ад 7 да 15 гадоў.
Арганізатары – прэзідыум Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў і прафкамы пярвічных, галіновых прафсаюзных арганізацый.
На конкурс прымаюцца жывапісныя, графічныя работы, выкананыя ў розных тэхніках і ўсялякімі матэрыяламі (гуаш, акварэль, алей, пастэль, мялкі, аловак, інш.).
Фармат – А-4 ці А-3. І што важна: творы выконваюцца без дапамогі бацькоў і педагогаў. Колькасць малюнкаў, якія прымаюцца ад аднаго ўдзельніка, – не больш чым два. Конкурсныя работы патрэбна падпісаць, пры гэтым абавязкова назваць малюнак, указаць прозвішча, імя і ўзрост аўтара.
На асобным лісце неабходна пазначыць назву работы; прозвішча і імя аўтара; прозвішча, імя і імя па бацьку аднаго з бацькоў; назву арганізацыі, прадпрыемства, установы, дзе працуе адзін з бацькоў.
Да 4 мая творчыя работы падаюцца ў Жабінкаўскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў, размешчанае па адрасе: вуліца Кірава, дом 49 (за кінатэатрам “Юбілейны”).
Тэматыка конкурсных работ: гісторыя малой радзімы – гісторыя краіны, героі вайны і працы, працоўныя будні і сучасная Беларусь.
Найлепшыя вызначаюцца ў трох узроставых катэгорыях: 7–9, 10–12 і 13–15 гадоў. (Узрост – на 1 мая 2016 года). Пераможцаў чакаюць узнагароды: дыпломы раённага аб’яднання прафсаюзаў і прызы. Прафкамы пярвічных, галіновых прафсаюзных арганізацый могуць заахвочваць удзельнікаў за кошт уласных сродкаў.
Вынікі конкурсу будуць падведзены 9 мая – у дзень Вялікай Перамогі. Выстава творчых работ з 5 па 11 мая будзе дэманстравацца ў гарадскім кінатэатры.
Ніна КАЛЫБСКАЯ, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў, старшыня журы конкурсу.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top