Своечасовы зварот зберажэ жыццё

Своечасовы зварот зберажэ жыццё

can-heart-attack_3e16a721abc5c492Штогод каля 30000 беларусаў пераносяць сардэчны прыступ. Тыя, хто своечасова не звяртаюцца да ўрача, паміраюць. Пад час прыступу адчуваюцца моцныя болі, якія давяць у левай палове грудной клеткі ці за грудзінай. Боль можа аддаваць у вобласць рук, шыі, спіны і сківіцы і доўжыцца ад 30 хвілін да некалькіх гадзін. Важна адзначыць, што ў такіх выпадках адпачынак, змена становішча цела, прыём нітрагліцэрыну не прыносяць палёгкі. Некаторыя пры сардэчным прыступе адчуваюць пякотку, болі ў жываце, можа быць рвота, потавыдзяленне, галавакружэнне ці задышка. У асобаў з цукровым дыябетам і старэйшых за 75 гадоў загрудзінных боляў можа не быць.
Самай частай прычынай захворванняў сэрца з’яўляецца атэрасклероз, пры якім на сценках сасудаў узнікаюць бляшкі, якія перашкаджаюць руху крыві. З часам яго артэрыі могуць істотна звузіцца або закаркавацца. Пры сардэчным прыступе адбываецца значнае парушэнне або поўнае спыненне  кровазвароту сардэчнай мышцы. Клеткі сэрца не могуць нармальна працаваць і пачынаюць гінуць. Ужо праз 3-4 гадзіны яго паражэнне вельмі вялікае.
Калі медыкаментознае лячэнне аказана на працягу першай гадзіны пасля сардэчнага прыступу, то шанц выжыць і абмежаваць ступень пашкоджання сэрца максімальны. Такім чынам, спрыяльны зыход шмат у чым залежыць ад своечасовага звароту і аказання медыцынскай дапамогі.
Лепшы варыянт патэлефанаваць у “хуткую”. Яе брыгада аснашчана спецыяльнымі прыборамі, якія ў літаральным сэнсе могуць выратаваць жыццё, калі ў вас раптам спыніцца сэрца. Прыкладна трэць пацыентаў, якія своечасова не выклікалі “хуткую”, паміраюць.
Сардэчны прыступ сустракаецца часцей у асобаў з ішэмічнай хваробай сэрца. Калі не лячыць хворы орган, то зыход можа быць смяротным. Таксама неабходна цалкам змяніць свой лад жыцця і развіваць здаровыя звычкі: адмовіцца ад курэння, выконваць рэжым працы і адпачынку,  пазбягаць стрэсаў,  прытрымлівацца здаровага збалансаванага рацыёну харчавання, багатага клятчаткай і з паніжаным утрыманнем тлушчу, кантраляваць узровень халестэрыну, цукру ў крыві, артэрыяльны ціск, пры неабходнасці нармалізаваць вагу.
Віталь ВЯЛЬКО, раённы тэрапеўт.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top