Варта знайсці сваю “разынку”…

Варта знайсці сваю “разынку”…

_DSC1449У мінулую пятніцу адбыўся семінар-трэнінг па пытаннях устойлівага развіцця  Жабінкаўскага раёна, у якім удзельнічалі каля 60 чалавек: ад кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і да прыватных прадпрымальнікаў.
– Гэта ўнікальны праект, і навізна яго заключаецца ў тым, што распаўсюджваецца толькі на малыя гарады і сельскую мясцовасць, – гаварыла Алена Буднік, генеральны прадстаўнік праекта ЕС/ААН. – Рэалізуецца ў партнёрстве з Міністэрствам эканомікі і ДНУ “Навукова-даследчы інстытут Міністэрства эканомікі” Беларусі, абласнымі выканаўчымі камітэтамі і райвыканкамамі пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза.
Алена Уладзіміраўна расказала ўдзельнікам семінара аб сутнасці і этапах тэрытарыяльна-арыентаванага развіцця (ТАР), аб асноўных падыходах і ўмовах удзелу ў конкурсе мясцовых ініцыятыў, якія могуць быць падтрыманы ў межах праекта. Так, было пададзена 722 заяўкі, у тым ліку чатыры з Жабінкі, рэалізуюцца 17 ініцыятыў у 5 рэгіёнах Брэстчыны. Конкурс не абмяжоўваецца нейкім адным накірункам, а ахоплівае ўсе сферы жыцця.
Падаваць заяўкі на ўдзел у конкурсе можна ў накірунках, якія дапамогуць эканамічнаму развіццю і прадпрымальніцтву, укараняць інавацыйныя падыходы ў сацыяльнай сферы, камунальнай інфраструктуры, вырашаць экалагічныя праблемы, пасадзейнічаюць развіццю культуры, турызму, фізічнай культуры і спорту, укараняць энергазберагаючыя тэхналогіі і інш.
– Трэба ўсебакова прадставіць ваш раён, яго магчымасці, каб найбольш поўна стварыць пашпарт яго тэрытарыяльна-арыентаванага развіцця з удзелам зацікаўленых бакоў з наступнай рэалізацыяй мясцовых ініцыятыў, вывучэннем вопыту сумеснага планавання і рэалізацыі ТАР, – гаварыў Максім Іваноў, загадчык нацыянальнага цэнтра па Брэсцкай вобласці Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Рэспублікі Беларусь. Ён расказаў аб вопыце рэалізацыі падобных праектаў у Бярозаўскім раёне._DSC1451
Напрыканцы сустрэчы старшыня райвыканкама Дзмітрый Гарадзецкі папрасіў усіх прысутных падумаць над ідэямі і прапановамі, якія дапамогуць Жабінцы як спадарожніку Брэста стаць яшчэ больш утульным, зручным і камфортным горадам не толькі для мясцовых жыхароў, але і для гасцей.
– Варта знайсці сваю “разынку”, паводле якой наш райцэнтр будзе вядомы ў свеце, – падкрэсліў Дзмітрый Мікалаевіч. – І тут важна меркаванне не толькі ўлады, але і жыхароў раёна, тым больш на рэалізацыю ідэй можна атрымаць матэрыяльную падтрымку. Спадзяюся, што каштоўнае супрацоўніцтва з прадстаўнікамі Міжнароднага фонду развіцця будзе мець працяг  у далейшым.
Святлана БЯЛЯК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro