У Беларусі павышаецца пенсійны ўзрост

У Беларусі павышаецца пенсійны ўзрост

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 11 красавіка падпісаў указ нумар 137 «Аб удасканаленні пенсійнага забеспячэння».
Намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў расказаў, каго закрануць навацыі ў першую чаргу, якія праблемы трэба вырашыць, чым абумоўлена павышэнне ўзросту выхаду на пенсію і якіх рызык гэта дасць магчымасць пазбегнуць.
fa1b894795089cacdb3836dd9b1d7053– Валерый Валер’евіч, колькі мужчын і жанчын, паводле ацэнкі, выйдуць на пенсію на паўгода пазней? Якая эканомія сродкаў ад гэтай меры?
– Аб эканоміі не можа быць гаворкі. Мы не можам дапусціць зніжэння памераў пенсій.
За апошні год колькасць жыхароў Беларусі, якія дасягнулі ўзросту 55/60 гадоў, павялічылася больш як на 40 тыс. (статыстыка датычыцца тых, хто стаіць на ўліку ў органах па працы, занятасці і сацабароне). Цяпер налічваецца 2 млн 354 тысячы такіх пенсіянераў. Калі б не было прынята рашэнне аб павышэнні пенсійнага ўзросту, то ў 2018 годзе іх колькасць павялічылася б яшчэ на 90 тыс. чалавек. Дадаткова на выплату пенсій трэба было б знайсці ў 2018 годзе значны аб’ём сродкаў – каля 3,5 працэнта ад сённяшніх расходаў на пенсійнае забеспячэнне.
– Вельмі многія людзі не разумеюць, што азначае на практыцы штогадовы паўгадавы крок…
– Жанчыны, якія нарадзіліся ў перыяд з 1 студзеня па 30 чэрвеня 1962 года, і мужчыны, народжаныя ў перыяд з 1 студзеня па 30 чэрвеня 1957 года, змогуць рэалізаваць сваё права на пенсію з ліпеня па снежань 2017 года – яны пойдуць на пенсію ў 55 гадоў 6 месяцаў і 60 гадоў 6 месяцаў адпаведна. Іх равеснікі, чый дзень нараджэння прыпадае на другое паўгоддзе 1962 і 1957 года, выйдуць на пенсію ўжо ў другой палавіне 2018 года – у 56/61 год.
Жанчыны, якія нарадзіліся ў першым паўгоддзі 1963 года, і мужчыны, якія нарадзіліся ў першым паўгоддзі 1958 года, змогуць выйсці на пенсію ў другім паўгоддзі 2019 года – ва ўзросце 56 гадоў і 6 месяцаў і 61 года 6 месяцаў. І гэтак далей.
Паэтапнае павышэнне пенсійнага ўзросту завершыцца, калі ў другой палавіне 2022 года на пенсію вый-дуць мужчыны, якія нарадзіліся ў другім паўгоддзі 1959 года, і жанчыны, якія нарадзіліся ў другой палавіне 1964 года. Пры гэтым трэба звярнуць увагу, што ўзрост выхаду на пенсію будзе залежаць не толькі ад даты нараджэння, але і ад даты звароту за назначэннем пенсіі.
– Прыняты варыянт павышэння пенсійнага ўзросту не прывядзе да росту напружанасці на рынку працы?
– Як вядома, пасля назначэння пенсіі большасць грамадзян прадаўжаюць працаваць яшчэ каля 5 гадоў. Сёння працуюць 663 тыс. пенсіянераў, або 25 працэнтаў ад іх агульнай колькасці. Паводле статыстыкі, у першы год пасля назначэння пенсіі прадаўжаюць працоўную дзейнасць амаль 68 працэнтаў жанчын і больш як палавіна мужчын. Цераз пяць гадоў пасля назначэння пенсіі прадаўжаюць працаваць 40 працэнтаў жанчын і 30 працэнтаў мужчын.
Інакш кажучы, занятасць сярод новых пенсіянераў даволі высокая. Улічваўся і выхад выпускнікоў на рынак працы: ад 95,8 тыс. чалавек у 2017 годзе да 78,3 тыс. чалавек у 2020-м. Акрамя таго, у адпаведнасці з указам нумар 78 плануецца штогод ствараць 50 тыс. рабочых месцаў за кошт новых прадпрыемстваў і вытворчасцей. Паводле ацэнак, усе гэтыя складнікі дадуць магчымасць занятасці і для моладзі, і для старэйшага пакалення.
– А ці захаваюцца пенсійныя льготы?
– Так, у Беларусі захоўваюцца дзеючыя пенсійныя льготы па раннім выхадзе на пенсію сацыяльна слабаабароненых грамадзян, за работу ў нездавальняючых умовах працы, а таксама дзяржслужачым і ваеннаслужачым. Пры гэтым пенсійны ўзрост для льготных (датэрміновых) пенсій павялічыцца суразмерна павышэнню агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту. Тым самым бу-дзе забяспечаны аднолькавы, роўны падыход да ўсіх катэгорый.
– На думку Прэзідэнта, не варта абмяжоўвацца прымаемымі ў дзяржаўнай пенсійнай сістэме мерамі, павышэннем пенсійнага ўзросту. Якія навацыі яшчэ нас чакаюць?
– Хутчэй не навацыі, а развіццё дзеючых падыходаў. У прыватнасці, размова ідзе аб добраахвотным пенсійным страхаванні. У многіх  развітых краінах (Аўстрыі, Бельгіі, Канадзе, Чэхіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Францыі, Германіі, Італіі, Іспаніі, Ірландыі, Венгрыі, Славеніі, Новай Зеландыі, Грэцыі) шырока распаўсюджаны дадатковыя карпаратыўныя пенсіі ад работадаўцаў, яны сталі важкай дабаўкай да дзяржаўных пенсій. Прычым гэта практыка настолькі развітая і прывычная для работнікаў і работадаўцаў, што ўспрымаецца як абавязковы накапляльны элемент пенсійнай сістэмы. І гэта прытым, што дзяржаўныя пенсійныя сістэмы ў гэтых краінах не ўключалі і не ўключаюць абавязковага накапляльнага ўзроўню.
– Адваротны бок сацыяльных гарантый – нагрузка на эканоміку.
– Любая пенсійная сістэма непарыўна звязана з дэмаграфічнай сітуацыяй, рынкам працы і занятасцю, эканомікай краіны. Сёння перад Беларуссю, як, зрэшты, і іншымі еўрапейскімі дзяржавамі, стаіць задача адаптаваць пенсійную сістэму да дэмаграфічных змяненняў. Трэба настроіць яе такім чынам, каб, з аднаго боку, яна прадастаўляла сацыяльна прымальныя пенсіі, з другога – была пасільнай для эканомікі і не абмяжоўвала эканамічны рост.
Адным з першых прыкметных крокаў стала ўдасканаленне падыходаў да прадастаўлення ранняй пенсіі за работу ў шкодных умовах працы.
Так, з 1 студзеня 2009 года ў рэспубліцы ўведзена прафесійнае пенсійнае страхаванне (ППС) работнікаў, занятых у нездавальняючых умовах працы. Для датэрміновых пенсій такіх работнікаў работадаўцам фарміруюцца асобныя сродкі. Тым самым датэрміновыя пенсіі па ўмовах працы паступова выво-дзяцца за рамкі агульнай пенсійнай сістэмы. І значыць, агульныя пенсійныя сродкі не будуць траціцца на датэрміновыя пенсіі.
Істотна павялічаны мінімальны стаж работы з выплатай узносаў, неабходны для назначэння пенсіі, – з 5 да 15 гадоў 6 месяцаў. Да 2025 года ён будзе паступова даведзены да 20 гадоў (павышаецца штогадова на паўгода). Тым самым практычна ўраўноўваюцца перыяды  фарміравання права на пенсію і яе атрымання. Пры гэтым захаваны ранейшы 5-гадовы стаж для сацыяльна слабаабароненых катэгорый – шматдзетных маці з пяццю дзецьмі, інвалідаў з дзяцінства і іх бацькоў і інш.
На пяць гадоў павышаны пенсійны ўзрост для тых, хто не адпрацаваў мінімальнага страхавога стажу. З 2015 года ўведзена правіла аб вылічэнні памеру пенсіі з абавязковым улікам звестак аб заработку па даных персаніфікаванага ўліку. Гэта садзейнічае легалізацыі даходаў.
Каб стымуляваць людзей зарабляць пенсію, узмоцнены ўплыў на яе памер кожнага года працяглага стажу, высокага заработку грама-дзян. У выніку максімальны памер пенсіі па ўзросце ў непрацуючага атрымальніка (пры стажы 40/45 гадоў, індывідуальным каэфіцыенце заработку 5,0 і вышэй) перасягае мінімальны памер гэтай пенсіі ў 3,1 раза, а сацыяльную пенсію тых, хто не выпрацаваў стаж, – у 6,1 раза.
БелТА.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro