Чысціня ў горадзе маім

Чысціня ў горадзе маім

_DSC1428У месячніку добраўпарадкавання, які праводзіцца ў нашым раёне, актыўны ўдзел прымаюць жабінкаўцы. У многіх арганізацыях і ўстановах працаўнікі ўжо навялі чысціню і парадак на прылеглых тэрыторыях і ў месцах агульнага карыстання.
Так, напрыклад, работнікі камунальнай службы спілавалі небяспечныя дрэвы, якія раслі ўздоўж дарогі непадалёку ад аг. Хмелева, чысцілі ад непатрэбшчыны так званыя “шанхаі”, размешчаныя ў мікрараёне цукровага завода. Выхавальнікі ясляў-сада №1 г. Жабінка з дапамогай бацькоў пасадзілі кветкі, падсыпалі пяском бардзюры і дарожкі, падрамантавалі пясочніцы, каб дзеткам на прысадаўскай тэрыторыі было ўтульна і карысна бавіць час на свежым паветры. Работнікі камбікормавага завода паклапаціліся аб навядзенні парадку на прылеглай тэрыторыі і ў зоне адпачынку.
Супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання сумесна з прадстаўнікамі беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя займаліся добраўпарадкаваннем заказніка “Непакойчыцы”, а таксама сабралі смецце ў прыдарожнай паласе накірунку Жабінка – Рачкі і Жабінка – Рудка. Прадстаўнікі райкама грамадскага аб’яднання “БРСМ” і сацыяльна-педагагічнага цэнтра, старшакласнікі ліцэя і першай гарадской школы 9 красавіка далучыліся да міжнароднай акцыі “Зробім!”, у якой удзельнічаюць ужо 112 краін, і Беларусь у тым ліку.
Жабінкаўцы (на здымку) у гэты дзень наводзілі парадак на ўзбярэжжы рэчкі Жабінка і Безыменнага канала.
Месячнік добраўпарадкавання працягваецца. Не заставайцеся ў баку ад такой карыснай справы! Няхай будзе чыста ў нашым горадзе!
Святлана АЛОЎЧЫК.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro