“Лістапад” у гарадскім ліцэі

“Лістапад” у гарадскім ліцэі

Сапраўдны “лістапад” з дыпломаў назіраўся ў гарадскім ліцэі. Гэтая незвычайная “прыродная” з’ява – вынік паспяховага ўдзелу ліцэістаў у розных конкурсах (ад раённых да рэспубліканскіх), што праводзіліся ў студзені і лютым.IMG_9293
Найбольшы “ўраджай” з узнагарод сабрала дзесяцікласніца Вольга Чарнецкая. Пад кіраўніцтвам сваёй настаўніцы нямецкай мовы Святланы Канстанцінаўны Пташнік яна цудоўна падрыхтавалася да абласной канферэнцыі “З навукай у будучыню”, што праводзілася ў Драгічыне. За гэта атрымала ў вобласці дыплом І ступені, а 27 лютага паўдзельнічала ў Мазыры ў фінале VI Рэспубліканскага конкурсу па навучальных прадметах. Намеснік дырэктара ліцэя ў вучэбна-выхаваўчай рабоце Людміла Яўгенаўна Прановіч з вялікім задавальненнем выканала ганаровую місію: уручыла дзяўчыне дыплом ІІІ ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
IMG_9278Паспяховымі сталі выступленні на абласным этапе згаданага конкурсу яшчэ двух дзесяцікласнікаў: Сяргея Куяна і Марыі Захарчук, падрыхтаваных да спаборніцтваў настаўнікамі Аленай Мікалаеўнай Дамасевіч і Элінай Уладзіміраўнай Чарнецкай. Пад час урачыстасці навучэнцы атрымалі дыпломы ІІІ ступені.
Адначасова дырэктар Жабінкаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Жанна Мікалаеўна Падрубная ра-зам з сябрамі журы раённай віктарыны, прысвечанай 270-ым угодкам з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі, уганаравала дыпломамі і сувенірамі пераможцаў. Першае месца заслужана атрымала вучаніца Ракітніцкай СШ Алена Ігнацюк. Гарачымі апладысментамі ліцэісты сустракалі поспех Алены Бабровай з ДУА “Ліцэй
г. Жабінка”, чыя работа прызнана другой. “Бронза” за гэтае інтэлектуальнае спаборніцтва – у дзесяцікласніка першай гарадской школы Кірыла Бензерука.
Нарэшце, ажно 15 ліцэістаў атрымалі ўзнагароды з рук настаўніцы геаграфіі Элы Мікалаеўны Прэдка за ўдзел у раённым этапе рэспубліканскага конкурсу “Глабусёнак”. Найбольш паспяховыя з іх – Таццяна Неваднічык, Ганна Хоміч, Юрый Звераў з 10 класаў і будучыя выпускнікі Аляксандр Чарнецкі, Дзмітрый Прэдка, Аляксей Юхімук – уганараваныя таксама прызамі.
Анатоль РОСТАЎ.
На здымках: дыплом за паспяховае выступленне ў рэспубліканскім конкурсе з рук завуча ліцэя Л.Я. Прановіч атрымлівае Вольга Чарнецкая; пераможца Касцюшкаўскай віктарыны
Алена Ігнацюк  з Ракітніцкай СШ.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro