За бяспеку ў жыллёвым фондзе

За бяспеку ў жыллёвым фондзе

listКаб павысіць узровень бяспекі людзей, актывізаваць пажарна-прафілактычную работу, прааналізаваць яе эфектыўнасць і ацаніць гатоўнасць да вясенне-летняга пажаранебяспечнага перыяду, на Жабінкаўшчыне з 4 па 29 красавіка праводзіцца рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе “За бяспеку разам”. Яе мэты – зніжэнне колькасці пажараў, што адбываюцца праз незахаванне грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, павышэнне інфармаванасці насельніцтва, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца грамадзянамі ў нецвярозым стане. У населеных пунктах раёна пройдуць сельскія сходы грамадзян з абмеркаваннем на іх пытанняў па папярэджанні пажараў, выпальванні сухой расліннасці, развядзенні вогнішчаў. Для работнікаў арганізацый і прадпрыемстваў будуць праведзены заняткі па навучанні правілам пажарнай бяспекі. У дашкольных і школьных навучальных установах пройдуць гульні, конкурсы, віктарыны па АБЖ. Пытанні бяспекі будуць абмяркоўвацца і на бацькоўскіх сходах.
Таццяна МАРТЫНАВА, спецыяліст групы прапаганды
і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Жабінкаўскага РАНС.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro