Народная мудрасць гаворыць: “У лес не з’ездзіш, то і на печцы замерзнеш”, “Не хочаш холаду, палюбіш лес змоладу”. У добрага гаспадара заўсёды быў запас паліва на 2-3 гады, а то і больш. Каб не замерзнуць у холад, рыхтавацца да ацяпляльнага сезона практычныя гаспадары пачыналі загадзя.
У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9.11.2012 года №1028 (рэд. ад 17.01.2014) абмежаваныя нормы водпуску насельніцтву па фіксаваных рознічных цэнах на адно домаўладанне ў каляндарным годзе складаюць не больш як 3,5 тоны брыкету, ці 4 тоны торфу, ці 4,9 кубаметра дроў, ці 2,5 тоны вугалю. Гэтыя нормы ўстаноўлены ў сярэднім па нашай краіне.
Паліва па фіксаваных цэнах змогуць купіць толькі тыя, хто жыве ў дамах з пячным, вадзяным, паравым ацяпленнем. Распілоўка і колка дроў, пагрузка і выгрузка, а таксама дастаўка паліва аплочваюцца згодна з фактычнымі затратамі.
Філіял “Жабінкаўскі райпалівазбыт” БАУП “Упраўленне жыллёва-камунальнай гаспадаркі” рэалізуе дровы для насельніцтва па кошце за 1 куб. метр (поўны кошт) – 88200 руб. Інвалідам І і ІІ груп, удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны продаж ажыццяўляецца па льготным кошце – 44100 руб. за 1 куб. м, брыкет – 269900 руб. (1 тона) і па льготным кошце для згаданых вышэй катэгорый – 134950 руб.
Дадзеная арганізацыя аказвае насельніцтву наступныя віды паслуг: колка на станку за 1 куб. м – 140556 руб., распілоўка бензапілой за 1 куб. м – 68825 руб., пагрузка 1 куб. м – 20115 руб., дастаўка за 1 кіламетр – 8032 руб.
Так, кошт дроў 4,9 куб. м з дастаўкай у аг. Хмелева (12 км) з колкай, распілоўкай і пагрузкай абыдзецца ў 1653094,4 руб.
Дровы да 15 куб. м можна купіць і ў Пятровіцкім лясніцтве ДВЛГУ “Кобрынскі вопытны лясгас”. Саманарыхтоўка самы танны спосаб. Для яго выдзяляецца драўніна ветравальных, сухастойных і бураломных участкаў. Абыдзецца 1 кубаметр прыкладна ў 1000-1500 рублёў. Нават калі ўлічыць кошт усіх затрат, дык усё роўна выходзіць большая эканомія. Жадаючыя заняцца саманарыхтоўкай дроў могуць звяртацца ў Пятровіцкае лясніцтва па тэл.: 62-4-12 і 62-4-02.
Анатоль ШАЛТАНЮК, намеснік старшыні Жабінкаўскага райвыканкама.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.