Ёсць недапрацоўкі і ў нашым раёне

Ёсць недапрацоўкі і ў нашым раёне

12615Камітэтам дзяржаўнага кантролю вобласці праведзены кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы ў 41 сельгаспрадпрыемстве Брэстчыны. Пад час маніторынгаў выяўляліся факты, якія адмоўна ўплываюць на гатоўнасць сельскагаспадарчай тэхнікі да правядзення вясенне-палявых работ. Увагу кантралёры звярталі на своечасовае праходжанне дзяржаўнага тэхнічнага агляду, на стан камбінаваных глебаапрацоўчых і пасяўных агрэгатаў, на абнаўленне энерганасычанай тэхнікі і касілак, многае іншае.
Спецыялісты дзяржкантролю таксама адзначылі, што не на дзейсным узроўні была праведзена пастаноўка сельскагаспадарчай тэхнікі на працяглае захоўванне ў некаторых таварыствах і кааператывах вобласці, у прыватнасці, не аслаблены рамяні і ланцугі, шыны не апрацаваны ахоўнай змазкай, агрэгаты не ўстаноўлены на падстаўкі.
Не абышлося без недапрацовак і ў нашым раёне. Было адзначана, што ў СВК “Маціевічы” на мехдвары цэнтральнай сядзібы з кастрычніка 2014 года прастойваюць два аўтамабілі КАМаз і ЗІЛ, 1998 і 1991 гадоў выпуску, тэрмін амартызацыі якіх закончыўся. Праз гэтую прычыну прастойвалі і тры трактары МТЗ-82 і К-700А. У ААТ “Жабінкаўскі” з восені 2014 года не абноўлены трактар “Беларус-3022”, з-за выхаду са строю рухавіка. У няспраўным стане былі трактар “Беларус-1221”, камбінаваны глебаапрацоўчы агрэгат, зваротны плуг, культыватар.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro