Удзячная справа

Удзячная справа

IMG_2039Прарвала трубу, заліло падвал, зламаўся кран? Праблемы з сантэхнікай нікога не абыходзяць бокам. Спробы што-небудзь самастойна выправіць часта толькі пагаршаюць сітуацыю. І тады на дапамогу спяшаецца сантэхнік.
Яшчэ ў школьныя гады Аляксей Басняк, слесар Жабінкаўскай ЖКГ, з цікаўнасцю паглядаў на водаканал і думаў: “А чым там займаюцца работнікі?” Каб раскрыць для сябе гэтую таямніцу, малады чалавек у 2001 годзе прыйшоў на працу ў камунгас. Без прафесійных ведаў і дадатковай адукацыі, а толькі ўпартасцю і настойлівасцю мужчына дабіўся майстэрства ў сваёй прафесіі.
У слесара-сантэхніка рэдка бываюць перапынкі, бо ва ўсім Жабінкаўскім раёне хапае паржавелых труб і няспраўных кранаў. Але аператыўная работа спецыялістаў дапамагае пазбягаць буйных непрыемнасцяў. “Нічога не робіцца новым, усё толькі старэе, зношваецца. Даводзіцца перарабляць”, – лаканічна расказвае пра сваю працу Аляксей Басняк.
Аляксею Віктаравічу амаль не хапае часу для захапленняў. Аднак у вольныя гадзіны ён любіць паглядзець добры фільм ці пачытаць кнігу. Аддае перавагу замежнай фантастыцы. Сярод любімых фільмаў Аляксей першым успамінае амерыканскі баявік “Доўгі пацалунак на ноч”. Кнігі мужчыне заказвае жонка з мінскага Кніжнага клуба.
Работа адбірае ў Аляксея Віктаравіча шмат часу. Але ён не скардзіцца. Прызнаецца, што быццам бы і ў аднастайнай працы слесара-сантэхніка здараюцца добрыя і пацешныя гісторыі. “Прыемна, калі людзі дзякуюць за зробленае”, – заканчвае свой аповед Аляксей Басняк.
Хрысціна МАСЛЕНІКАВА.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro