Сяброўству межы не замінка

Сяброўству межы не замінка

 Сёння, калі ўсталёўваецца паразуменне паміж Беларуссю і краінамі Еўрапейскага Саюза, назіраецца збліжэнне некаторых пазіцый у галіне эканомікі і культуры, надзвычай важнымі становяцца агульна выгадныя і раўнапраўныя кантакты, на што звяртае ўвагу і кіраўнік нашай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. Прыемна, што Жабінкаўшчына не стаіць у баку ад гэтага працэсу.
IMG_0392Журналісты старэйшага пакалення згадваюць пра ўстойлівыя кантакты з калегамі з Беласточчыны і Валыні, якія насілі не толькі культурны накірунак, але й эканамічны (асабліва з валынянамі). Цяпер, на пачатку ХХІ стагоддзя, гэтыя добрыя традыцыі міждзяржаўнага сяброўства пакрысе адраджаюцца, дзякуючы праграме трансгранічнага супрацоўніцтва.
Нядаўна на Жабінкаўшчыне пабывала ўкраінская дэлегацыя з Уладзіміра-Валынскага, а 6 красавіка ў нашым раёне гасцявалі прадстаўнікі горада Тамашуў Люблінскага ваяводства. У складзе прадстаўнічай польскай дэлегацыі былі тамашуўскі стараста (кіраўнік павета) Ян Францішак Кавальчык, дырэктар аддзела інтэграцыі еўрапейскага развіцця Юзаф Марыніч і бурмістр (гарадскі галава) Лашчова Цэзары Гіргель.
На сустрэчы, якая праходзіла пад кіраўніцтвам старшынь раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў Дзмітрыя Гарадзецкага і Сяргея Мартысюка ў прысутнасці намеснікаў старшыні райвыканкама, абмяркоўваліся магчымасці трансгранічных сувязяў паміж Жабінкаўскім раёнам і Тамашуўскім паветам. IMG_0405Папярэдне агавораны пытанні ўзаемадзеяння ў такіх важных сферах, як камунальная, аховы здароўя, культуры, адукацыі, магчымасці распрацоўкі агульных з замежным бокам эканамічных праектаў. Рэалізацыя задуманага, як адзначалася пад час сустрэчы, можа ажыццявіцца з дапамогай грантаў, што выдзяляе па сваіх каналах пад агульныя праекты Еўрапейскі Саюз.
Пад час агляднай экскурсіі госці з-за Буга пазнаёміліся з нашым райцэнтрам, адзначылі ягоную ўтульнасць, чысціню, добрую якасць дарог. Наведалі таксама першую гарадскую школу, дзе мелі магчымасць увачавідкі пабачыць стан вучэбнага працэсу, класаў і кабінетаў, у якіх выкладаюцца прадметы школьнай праграмы. Напрыканцы прадстаўнікі польскай дэлегацыі з цікавасцю пазнаёміліся з экспазіцыяй Жабінкаўскага гісторыка-краязнаўчага музея ў вёсцы Малыя Сяхновічы, дзе ім было расказана пра славутыя старонкі мінулага нашага краю. На памяць пра цёплую сустрэчу на жабінкаўскай зямлі тамашуўцы пакінулі запіс у музейнай кнізе ганаровых гасцей.
Анатоль РОСТАЎ.
На здымках: пад час перамоў у райвыканкаме.
Фота Ірыны ЖУК.

Сяброўству межы не замінка

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro