У Дзімы Марыніча першае месца

У Дзімы Марыніча першае месца

DSC05674З 2004 года ў гарадскім Доме культуры працуе клуб “Сайха”, дзе навыкам усходняй барацьбы з пяцігадовага ўзросту навучаюцца дзяўчынкі і хлопчыкі. Заняткі праводзіць трэнер, афіцыйны прадстаўнік Беларусі ў Федэрацыі “Кёкусін Рэнгакай” Шахін Гуліеў, у якога чорны пояс 4 Дан.
Яго выхаванцы ўжо неаднойчы ўдзельнічалі ў розных спаборніцтвах.
Вось і 2 красавіка ў Брэсце ў Лёгкаатлетычным манежы адбыліся Міжнародныя спаборніцтвы па каратэ кёкусінкай “Кубак Прыбужжа”, у якіх удзельнічалі юныя спартсмены з Беларусі і Расіі – каля 150 чалавек ва ўзросце ад 8 да 15 гадоў. Дзевяць каратыстаў былі з жабінкаўскага клуба “Сайха”. Найбольш удалае байцоўскае майстэрства ў сваёй узроставай групе паказаў Дзіма Марыніч. Ён дайшоў да фінальнай гульні, якую правёў з каратыстам-мінчанінам і атрымаў перамогу над сапернікам. У выніку ў Дзімы першае месца, кубак Прыбужжа, залаты медаль і дыплом, а таксама шчырыя і ўдзячныя словы трэнера Шахіна Агасафавіча: “Малайчына! Ты хлопчык перспектыўны, у цябе ўжо чырвоны пояс 8 Кю. Калі будзеш трэніравацца, то неўзабаве атрымаеш і сіні. Новых перамог!”
Дарэчы, летась Дзіма быў пераможцам першынства Жабінкі ў кёкусінкай-каратэ, а сёлета ў студзені стаў другім у спаборніцтвах на “Кубак навічка” ў Брэсце.
Фартуна ўсміхнулася і каратыстцы Лізе Козел ва ўзроставай групе 14-15 гадоў. У яе трэцяе месца і ўзнагароды: кубак Прыбужжа, бронзавы медаль і дыплом за паспяховае авалоданне пачатковымі навыкамі і базавай тэхнікай байцоўскага майстэрства кёкусінкай каратэ.
Людміла КОСЦІНА.
На здымку: Дзіма Марыніч – пераможца “Кубка Прыбужжа”.
Фота з сямейнага архіва.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro