Не даць хваробе ўзяць верх

Не даць хваробе ўзяць верх

vich-pillУ мінулы чацвер адбылося чарговае пасяджэнне раеннага каардынацыйнага савета, на якім былі разгледжаны пытанні па фарміраванні здаровага ладу жыцця і аб прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі, наркаманіі і венерычных захворванняў сярод насельніцтва Жабінкаўскага раёна. Намеснік старшыні райвыканкама Ала Ануфрыюк, старшыня Савета, адкрываючы пасяджэнне, дала слова ўрачу-псіхіятру Марыне Вайцюк. Марына Уладзіміраўна расказала, якая работа вядзецца ў раёне па прафілактыцы суііцыдаў. Так, штоквартальна аналізуюцца суіцыдальныя паводзіны насельніцтва па палавой прыналежнасці, узросце, матывах. Пастаянна праводзяцца семінары з сярэднім медперсаналам, урачамі, фельчарамі ФАПаў, сацыяльнымі работнікамі, супрацоўнікамі РАУС, сацыяльнымі педагогамі, псіхолагамі аб насцярожанасці пры выяўленні у пацыентаў і жыхароў трывогі і дэпрэсіі і прадухіленні суіцыдаў. Калі чалавек спрабаваў здзейсніць самагубства, яго бяруць на асаблівы ўлік. Такіх у раёне 11 чалавек.
Таксама прымаюцца меры па абмежаванні месцаў магчымага самазабойства (выхады на дахі, тэхналагічныя збудаванні, адкрытыя пляцоўкі, вокны).
З супрацоўнікамі цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва праведзены семінары па прафілактыцы суіцыдальных паводзін у асяродку пажылых людзей. Часам дастаткова даць чалавеку магчымасць выгаварыцца, “раскрыць душу”, і невырашальная, на першы погляд, праблема змяншаецца ў маштабах. “Тэлефон даверу” таксама дапамагае не зрабіць апошні ў жыцці крок.
– Станоўчая дынаміка ўжо ёсць, – падкрэсліла пад час свайго выступлення Марына Вайцюк. – Калі ў 2014 годзе ў раёне налічвалася 6 завершаных суіцыдаў, у 2015 – 5, то за першы квартал бягучага года – ніводнага. Галоўнае, каб яна захавалася.
Затым абмеркавалі работу аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама ў фарміраванні здаровага ладу жыцця. З інфармацыяй выступіла Таццяна Закірава. Таццяна Мікалаеўна расказала пра тое, што робіцца ва ўстановах адукацыі раёна ў гэтым накірунку. Вучні школ, напрыклад, наведваюць факультатыў “Здаровы лад жыцця”. Пад час інфармацыйных і класных гадзін навучэнцам сярэдняга і старэйшага звяна паказваюць фільмы, праводзяць лекцыі, трэнінгі, гутаркі, гульнёвыя праграмы, каб падлеткі ўсведамлялі негатыўны ўплыў наркотыкаў, алкаголю, нікаціну. Гэта, безумоўна, мае станоўчыя вынікі.
Сярод мноства праводзімых мерапрыемстваў Таццяна Мікалаеўна назвала дыягностыку вучняў, якія ўжываюць алкаголь, кураць, спрабавалі наркотыкі. З бацькамі такіх школьнікаў вяліся гутаркі і ім прапаноўвалася звярнуцца па кансультацыю да ўрача-нарколага ў райбальніцу. Некаторыя мамы і таты з падлеткамі сапраўды звярталіся да медыкаў, бо на амаль дарослых сыноў ушчуванні і папруга ўжо не дзейнічаюць. Трэба рабіць усё магчымае і немагчымае, каб маладыя людзі, якім праз пяць-дзесяць гадоў ствараць сем’і, нараджаць здаровых дзяцей, не ўжывалі тытунь, алкаголь і наркотыкі.
Прагучалі на савеце і розныя прапановы па удасканаленні работы праекта “Здоровые граждане – здоровый город”: гэта і адкрыцце ў газеце “Сельская праўда” пастаяннай рубрыкі, правядзенне конкурсу на лепшую эмблему, размяшчэнне на стэндах прадпрыемстваў інфармацыйных матэрыялаў аб здаровым ладзе жыцця, правядзенне “свята здароўя”.
У абмеркаванні пытання “Аб ходзе выканання мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы ў прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі на 2011-2015 гады і непасрэдна ва УАЗ “Жабінкаўская ЦРБ” удзельнічалі тры садакладчыкі: урач-эпідэміёлаг ДУ “Жабінкаўскі райЦГЭ” Уладзімір Лапус, урач-валеолаг Ірына Астроўская, галоўны ўрач Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бальніцы Анатоль Лаўрукевіч.
Яны прыводзілі лічбы, над якімі трэба задумацца. Так, сумарна ў раёне зарэгістравана 12 выпадкаў ВІЧ-інфекцыі: на дыспансерным уліку знаходзяцца шэсць ВІЧ-інфіцыраваных,2 – памерлі, астатнія  выбылі за межы краіны.Урачы, медперсанал рэгулярна праводзяць лекцыі аб ВІЧ-інфекцыі, а таксама інфармацыйна-адукацыйныя акцыі, “круглыя” сталы, вечарыны, тэматычныя дыскатэкі, кіналекторыі, дыспуты, бацькоўскія сходы, каб данесці важную і актуальную інфармацыю, выкарыстоўваюцца ўсе метады. У дапамогу ім выпускаюцца буклеты, памяткі, афішы, лістоўкі, плакаты.
У СШ №2 дзейнічае кабінет прафілактыкі ВІЧ, на базе якога праводзіліся тэматычныя мерапрыемствы. У бібліятэках раёна ладзіліся кніжныя выставы, на якіх вступалі урач-інфекцыяніст Ангеліна Чарнейка і дабрачынны цэркваў Жабінкаўскай акругі, святар айцец Сергій. Пытанні прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі абмяркоўваліся ў працоўных калектывах раёна.
Уладзімір Ханонавіч Лапус у сваім выступленні падкрэсліў, што выяўленне інфіцыраваных людзей страшнай хваробай часткова адбываецца пры абследаванні для атрымання віду на жыхарства перасяленцаў з сумежных дзяржаў (у асноўным – з Украіны). Выяўляюцца і ў гастарбайтараў, якія вярнуліся з заробкаў з Расійскай Федэрацыі ці Украіны. Таму, на яго думку, трэба такіх мігрантаў абавязкова абследаваць на ВІЧ-інфекцыю, каб пры неабходнасці своечасова пачаць лячэнне.
Анатоль Іванавіч Лаўрукевіч паведаміў аб правядзенні скрынінгавага абследавання насельніцтва на ВІЧ-інфекцыю,якое, паводле жадання пацыентаў,ананімнае. Летась праверыліся 1633 жабінкаўцы, што на 14% больш, чым у папярэднім годзе. Трэба, каб пацыенты пры падазрэнні на заражэнне тэрмінова звярталіся да ўрачоў, не чакалі, калі хвароба возьме верх. А найлепшае лячэнне – прафілактыка.
Яго думку прадоўжыла Ірына Аляксандраўна Астроўская.
Яна выказала меркаванне, што дзяржаве патрэбна здаровая нацыя, здаровы лад жыцця павінен быць дэвізам кожнага чалавека, кожнай сям’і. А будуць здаровыя грамадзяне – будзе і здаровы горад.
Вынікі работы савета падвяла намеснік старшыні райвыканкама Ала Ануфрыюк. Па ўсіх разгледжаных пытаннях былі прыняты адпаведныя рашэнні.
P. S. Пакуль матэрыял рыхтаваўся да друку, прыйшла непрыемная навіна: у раёне быў выяўлены яшчэ адзін хворы на ВІЧ-інфекцыю, які прыехаў за нас з суседняй краіны.
Запісала Святлана БЯЛЯК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro