Свет людзей і рэчаў успрымаецца імі інакш

Свет людзей і рэчаў успрымаецца імі інакш

World-Autism-DayАўтызм – прыроджанае захворванне, асноўныя яго праяўленні ў дзяцей: цяжкасці ў зносінах з навакольнымі людзьмі, у маўленні, няздольнасць выражэння ўласных эмоцый, неразуменне іх, калі яны з’яўляюцца ў іншых, у некаторых выпадках зніжэнне інтэлектуальных здольнасцяў.
Сімптомы гэтага захворвання бачны ў дзяцей ва ўзросце да трох гадоў. Як правіла, бацькі пачынаюць заўважаць, што іх сын або дачка адстаюць у развіцці, што праяўляецца ў няўменні гаварыць і паводзіць сябе так, як гэта характэрна для дзяцей іх узросту. Магчымы і такі варыянт развіцця захворвання, пры якім дзіця ўсё ж такі пачынае гаварыць у тым узросце, што і яго аднагодкі, аднак з часам набытыя навыкі паступова страчваюцца. Малое бывае зусім нічога не гаворыць, ад чаго складваецца ўражанне, што яно глухое.
Таксама пры аўтызме можна назіраць у хлопчыкаў і дзяўчынак залішняе паўтарэнне адных і тых жа дзеянняў і рухаў, якія праяўляюцца ў іх паводзінах і гульнях. Да прыкладу, гэта могуць быць калыханні цела альбо невытлумачальная прыхільнасць да некаторых прадметаў. Хворыя на аўтызм дзеці пазбягаюць візуальных кантактаў з бацькамі і перавагу аддаюць гульням у адзіночку. Іх інтэлектуальнае развіццё адпавядае ў большасці выпадкаў паказчыкам ніжэй за сярэднія.
Для дзяцей да двух гадоў характэрныя наступныя сімптомы захворвання:
– дзіця з аўтызмам не глядзіць у твар і вочы бацькоў;
– у яго адсутнічае прыхільнасць да маці: яно не плача, калі мама выходзіць з пакоя, не пасміхаецца ёй і не цягнецца на ручкі;
– дзіця наогул вельмі рэдка ўсміхаецца;
– адзначаецца затрымка ў развіцці мовы: у год дзіця нават не гуліць, у паўтарагадавалым узросце не выкарыстоўвае найпрасцейшых слоў, у два гады не прамаўляе простых сказаў;
– у яго праяўляецца агрэсіўнасць у дачыненні да іншых дзяцей, ён не імкнецца да зносінаў з імі і да агульных гульняў;
– хворае дзіця аддае перавагу ў гульні толькі адной цаццы (альбо асобнай яе частцы), цікавасць да астатніх цацак адсутнічае;
– магчыма неадэкватнае рэагаванне дзіцяці на раздражняльнікі, для іншых нязначныя, такія, як, напрыклад, святло, прыглушаныя гукі і іншыя. Акрамя гэтага, яно можа адчуваць з-за іх страх.
Прычынай аўтызму могуць стаць розныя паталогіі родаў, чэрапна-мазгавыя траўмы, інфекцыі.
У цяперашні час створана шмат цэнтраў развіцця дзіцяці, у якіх праводзяць дыягностыку і аказваюць эфектыўную дапамогу ў лячэнні гэтага захворвання.
Па дадатковую інфармацыю па гэтых пытаннях можна звярнуцца да псіхіятра-нарколага палі-клінікі Жабінкаўскай ЦРБ у кабінет №35 з 8.00 да 13.00 і з 14.00 да 16.00, акрамя выхадных, або патэлефанаваць на нумар 2-29-29.
Марыя ВАЙЦЮК, урач псіхіятр-нарколаг УАЗ “Жабінкаўская ЦРБ”.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top