Молодёжь — против табака!

Молодёжь — против табака!

Моладзь Жабінкаўшчыны да Сусветнага дня барацьбы з курэннем правяла шэраг акцый і мерапрыемстваў, ініцыятарамі і арганізатарамі якіх былі райкам ГА “БРСМ” і аддзел адукацыі райвыканкама. Прафілактычныя мерапрыемствы праводзіліся ва ўсіх установах адукацыі. Так, вучні Ленінскай адзінаццацігодкі паглядзелі відэафільм аб шкодзе курэння для здароўя чалавека, а затым  паўдзельнічалі ў віктарыне “З гісторыі тытуню”. Знаўцы гэтай праблемы за грунтоўныя адказы атрымалі прызы.
Рэзананс у жабінкаўцаў выклікала акцыя “Моладзь гаворыць: “не — тытуню”, якая праводзілася на цэнтральным рынку Жабінкі актывістамі моладзевага руху. Да курыльшчыкаў падыходзілі ўдзельнікі акцыі і прапаноўвалі выкінуць цыгарэты, тлумачылі, што тытунь наносіць шкоду здароўю. Тыя, хто пазбаўляўся гэтай атруты, атрымлівалі салодкія ласункі і сувеніры. Дарэчы, многія адмаўляліся ад цыгарэт: было сабрана пяць пачак і 113 штук іх, якія ў канцы акцыі знішчылі прахожыя.
Некаторыя падыходзілі і расказвалі, як яны развітвалася з цыгарэтамі, хоць было цяжка, але розум і свядомасць перамаглі шкодную звычку, і наколькі цяпер яны адчуваюць сябе здаравей. “Салодкія” ўзнагароды і сувеніры былі набыты за сродкі, выдзеленыя райкамам ГА “БРСМ”.
М.ЛУГАЎСКІ, в.а.першага сакратара райкама ГА “БРСМ”.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top