Боксёрский турнир прошел в Кобрине

Боксёрский турнир прошел в Кобрине

Турнір “Кобрын — 2010” сабраў баксёраў з гарадоў Брэсцкай вобласці (Баранавічаў, Брэста, Жабінкі, Кобрына, Лунінца, Пінска), Мінска, Салігорска і з Украіны (Балаклавы, Сумы, Харкаў).
Нашы “байцы” абаранялі годнасць Жабінкі на гэтым міжнацыянальным турніры. Па дзве паспяховыя сустрэчы правялі і занялі першыя месцы: Сярожа Дзятлаў (СШ №3), Саша Сямейка (Маціевіцкая базавая школа), Максім Шпакаў (СШ №2).
Пераможцамі таксама сталі Рома Ліхван (Маціевіцкая базавая школа) і Дзіма Цыбуля (СШ №2). Вадзіму Мелікаву ў фінальным роўным баі суддзі вызначылі другое месца. А самы малодшы ўдзельнік ад нашай каманды Косця Шпакаў (1999 год нараджэння) уступіў спартсмену з Украіны. Ён на трэцім месцы. Усе прызёры ўзнагароджаны граматамі адпаведнай якасці і медалямі.
В.БАРБОЛІН, суддзя спаборніцтваў.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top