Веды засцерагуць ад трагедыі

Веды засцерагуць ад трагедыі

E

Забеспячэнне энергіяй спажыўцоў, папярэджанне няшчасных выпадкаў з насельніцтвам ад дзеянняў электрычнага току патрабуе асаблівага рэжыму ў ахове электрычных сетак. Захоўваць яго павінны ўсе прадпрыемствы, установы і грамадзяне.

На Брэстчыне па-ранейшаму здараюцца няшчасныя выпадкі з насельніцтвам, якое пранікае ў дзеючыя электраўстаноўкі з мэтай крадзяжу каляровага металу. Апошні з іх адбыўся сёлета ў студзені на Пружаншчыне. Пацярпелы спрабаваў дэмантаваць нажы секцыйнага раз’яднання ў РУ 10 кВ, у выніку атрымаў апёкі твару і рук і быў дастаўлены ў бальніцу. Нагадаю, што ўсе дзверы ЦРП “Ружаны-2” былі аснашчаны навяснымі замкамі і знакамі бяспекі “Асцярожна! Электрычнае напружанне”. Замкі былі зламаны пацярпелым пры здзяйсненні ім супрацьпраўных дзеянняў. Асноўнай прычынай няшчаснага выпадку з’явілася адсутнасць у злодзея ведаў пра бяспеку пры набліжэнні да токаправадных частак, якія знаходзяцца пад напружаннем.
***
Надышла цёплая пара. Большую частку свайго часу мы знаходзімся на вуліцы, часта паблізу энергетычных аб’ектаў, таму неабходна памятаць аб асноўных правілах паводзін у ахоўных зонах: забараняецца пабочным асобам знаходзіцца на тэрыторыі і ў памяшканні электрасеткавых збудаванняў, рабіць пераключэнні і падключэнні ў электрычных сетках; накідваць на правады апораў і набліжаць да іх пабочныя прадметы, а таксама залазіць на іх; загрувашчваць падходы і пад’езды да аб’ектаў электрычных сетак; рабіць спартыўныя пляцоўкі, стадыёны, стаянкі ўсіх відаў машын і механізмаў і інш.
***
Апошнім часам у рэспубліцы пачасціліся выпадкі траўмавання людзей электрычным токам пры лоўлі рыбы на рэках і вадаёмах, у ахоўных зонах паветраных ліній электраперадачы.
Паважаныя аматары рыбнай лоўлі! Перш чым пачаць карысны занятак, пераканайцеся, што паблізу няма паветраных ліній электраперадачы. Каб ваша рыбалка не мела сумнага фіналу, памятайце аб небяспецы пры набліжэнні да правадоў паветраных ліній.
Тамара КАРНІЕЎСКАЯ, начальнік энергаінспекцыі Жабінкаўскага раёна.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro