Не там чыгунку перайшоў – заплаціш штраф

Не там чыгунку перайшоў – заплаціш штраф

news_27012015_173248Кожны, хто ездзіць цягнікамі беларускіх зносін ці чакае састаў на вакзале, неаднойчы чуў голас, які заклікае пасажыраў захоўваць пэўныя правілы пры знаходжанні на чыгунцы. Нельга пераходзіць пуці ў неадведзеных для гэтага месцах, падлазіць пад вагоны, што стаяць, заскокваць на хаду ў цягнік і г. д. Але нават і тады, калі супрацоўнікі транспартнай міліцыі, якія нясуць службу на вакзалах, звяртаюць увагу пасажыраў на захаванне гэтых правілаў, людзі не заўсёды выконваюць парады і паводзяць сябе вельмі неасцярожна. Вынікі такой неасцярожнасці могуць быць самыя розныя і непрадказальныя, але заўсёды прыводзяць да траўматызму ці нават гібелі.
Асноўнымі прычынамі няшчасных выпадкаў, што адбыліся, па-ранейшаму застаецца асабістая неасцярожнасць пацярпелых, ігнараванне элементарных правілаў паводзін на чыгунцы, а таксама знаходжанне на пуцях у стане алкагольнага ап’янення.
Яшчэ раз хачу нагадаць, што неабходна захоўваць устаноўленыя на чыгунцы правілы паводзін, быць уважлівымі і асцярожнымі пры пераходзе пуцей, не дазваляць сваім дзецям гуляць паблізу чыгуначнага палатна.
Памятайце! Чыгунка – зона павышанай небяспекі!
За парушэнне патра-баванняў арт. 18.3 ч. 5 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь (пераход чыгуначных пуцей у неадведзеным для гэтага месцы) афармляецца адміністрацыйны пратакол і прадугледжваецца штраф за яго ад 0,2 да 10 базавых велічыняў.
Сяргей ЖУЛЕГА, начальнік лінейнага пункта міліцыі
ст. Жабінка Брэсцкага АУСТ, маёр міліцыі.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro