З 20 сакавіка дзейнічае забарона на лоўлю ўсіх відаў рыбы ў рыбалоўных угоддзях Брэсцкай вобласці. Прадоўжыцца яна да 18 мая. У гэты перыяд рыбаловам дазваляецца лавіць дарункі вады толькі з адной вудай і з адным кручком ці адным спінінгам са штучнай прыманкай, з адным адзінарным, двайным ці трайным кручком у светлы час сутак з берага – без заходу ў ваду, са штучных збудаванняў (акрамя тэхнічных і на адлегласці 50 метраў ад іх).
Да 15 красавіка нельга лавіць шчупака, забарона на яго пачалася яшчэ з 1 сакавіка. Калі ў гэты перыяд нехта выпадкова злавіў шчупака, ён павінен быць выпушчаны ў ваду ў непашкоджаным выглядзе.
Усе мы ведаем, што толькі такім чынам забяспечваецца ахова рыб і іх эфектыўнае ўзнаўленне. Парушальнікі прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці паводле ч. 1 арт. 15.35 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь – штрафу ад 20 да 50 базавых велічыняў, а калі агульная шкода, нанесеная навакольнаму асяроддзю, перавышае 100 базавых велічыняў, то ў адносінах да парушальніка ўзбуджаецца крымінальная справа паводле арт. 281 КК Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, за кожную незаконна здабытую асобіну ў перыяд забароны давядзецца заплаціць трохкратную таксу ў якасці кампенсацыі шкоды, нанесенай прыродзе.
Віталь СІРЭНКА, намеснік начальніка Брэсцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.