Цячэ гаючы напой

Цячэ гаючы напой

article126Жывіцу бярозак трэба збіраць паводле правілаў нарыхтоўкі. Аднак ёсць і парушальнікі, якія нясуць пэўную адказнасць паводле Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Нарыхтоўка соку на забароненых участках караецца штрафам да 20 базавых велічыняў. Больш строгае пакаранне за згаданае парушэнне нясуць індывідуальныя прадпрымальнікі (да 100 базавых велічыняў) і юрыдычныя асобы (да 500).
У адпаведнасці з заканадаўствам бярозавік можна нарыхтоўваць толькі ў пасадках, якія вызначаны для рубак галоўнага карыстання, але не раней чым за 5 гадоў да гэтага працэсу.
Пры нарыхтоўцы гаючага напою юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі павінны мець лясны білет, выпісаны кіраўніком лясной гаспадаркі. У любым выпадку для атрымання інфармацыі пра ўчасткі лесу, дзе можна назапашваць бярозавік, грамадзянін павінен звяртацца ў лясніцтва па месцы жыхарства. Дарэчы, у многіх з іх можна набыць ужо нарыхтаваны сок.
Збор трэба ажыццяўляць спосабамі, якія не парушаюць тэхнічныя якасці драўніны.
Дзяржаўная інспекцыя спа-дзяецца, што сёлета нарыхтоўка бярозавіку пройдзе цывілізавана.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top