Новае пакаленне выбірае БРСМ

Новае пакаленне выбірае БРСМ

IMG_0015Цырымонія ўрачыстага ўступлення дзевяцікласнікаў у шэрагі грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” адбылася ў трэцяй гарадской школе.

У гэты дзень у актавай зале сустрэліся прадстаўнікі розных пакаленняў: камсамольцы і сябры БРСМ, сталасць і маладосць. Білеты грамадскага аб’яднання “БРСМ”, значкі і кнігу “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь” атрымалі пад час урачыстасці 42 дзевяцікласнікі. Іх уручалі і віншавалі маладое папаўненне ганаровы госць свята – другі сакратар Брэсцкага абласнога камітэта ГА “БРСМ” Мікалай Лугаўскі – і намеснік дырэктара па навучальнай рабоце трэцяй гарадской школы Людміла Пшанай.
Вядучыя ўрачыстага мерапрыемства Валерыя Дзмітрук і Яўгенія Грыгарчук нагадалі прысутным гісторыю камсамола. Затым слова ўзяла былая камсамолка, актывістка, сённяшні намеснік дырэктара СШ №3 г. Жабінка ў навучальнай рабоце Людміла Пшанай.
IMG_9993– Камсамол – гэта маладосць, – сказала Людміла Паўлаўна, – якая заўсёды адкрывае для сябе нешта новае: дарогі, тайгу, цаліну; гэта надзейныя і верныя сябры; жаданне змяніць свет да лепшага. А маладосць увогуле – гэта мара і вера, лірыка і рамантыка, вялікія планы на будучае.
Людміла Паўлаўна цікава распавяла пра сваю актыўную камсамольскую біяграфію і пажадала новым сябрам моладзевага аб’яднання аптымізму, удачы ва ўсіх пачынаннях і вечнай маладосці.
Сёння прадаўжальнікам слаўных камсамольскіх спраў у нашай краіне стаў Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. Ён існуе з 6 верасня 2002 года. Гэта арганізацыя для тых, каму падабаецца быць наперадзе, хто любіць тварыць, хто неабыякавы да таго, якім будзе заўтрашні дзень – для актыўных, ініцыятыўных, маладых і энергічных.
Другі сакратар Брэсцкага абласнога камітэта ГА “БРСМ” Мікалай Лугаўскі адзначыў, што на Брэстчыне налічваецца 52 тысячы сяброў моладзевага аб’яднання, на Жабінкаўшчыне – крыху больш за тысячу. БРСМ дае магчымасць маладым лю-дзям усебакова развівацца, удзельнічаць у валанцёрскім руху, у студэнцкіх атрадах, упрыгожваць сваё жыццё і іншых добрымі, карыснымі ўчынкамі.
Са словам у адказ выступіла сакратар пярвічнай арганізацыі ГА “БРСМ” трэцяй школы Дар’я Давідчык. Яна выказала падзяку за ўвагу ўлады да моладзі і ўручыла падарунак Мікалаю Лугаўскому.
IMG_0030– Мы – грамадзяне Беларусі, і абяцаем рабіць усё магчымае, каб наша Бацькаўшчына квітнела, зберагаць і памнажаць традыцыі, спадчыну і культуру нашага народа, – узнёсла прамовіла сакратар пярвічкі.
Святочную атмасферу дня дапоўнілі музычныя нумары ў выкананні Германа Смаршчка, Ірыны Шалонік, Златы Лукашэвіч і чацвёртакласніц трэцяй школы. Патрыятычныя песні, якія гучалі са сцэны, заклікалі любіць родную Беларусь і нагадвалі: “нішто на Зямлі не праходзіць бясследна”.
Так, кожнае маладое пакаленне пакідае свой след у гісторыі. Якім ён будзе, залежыць ад нас.
IMG_0035Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК.
На здымках: другі сакратар Брэсцкага абласнога камітэта ГА “БРСМ” Мікалай Лугаўскі ўручае білет, значок і кнігу вучаніцы 9 “Б” Таццяне Платонавай; дзевяцікласніцы Наталля Гуц, Кацярына Гаўрылковіч і Паліна Авяр’янава – новыя сябры саюза моладзі; намеснік дырэктара школы ў навучальнай рабоце Людміла Пшанай віншуе маладое папаўненне ГА “БРСМ”; спяваюць чацвёртакласніцы СШ №3 г. Жабінка.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top