Не ставала ні ласкі, ні грошай

Не ставала ні ласкі, ні грошай

Untitled-12Прывычна, калі сям’я складваецца з мужа і жонкі, якія разам вядуць гаспадарку, разам клапоцяцца аб выхаванні дзяцей, і тыя растуць, адчуваючы пяшчоту і ласку з боку старэйшых. Гэта ідэальная сям’я.

А калі адзін з бацькоў ухіляецца ад выхавання сваіх дзетак, не ўносіць грошай у агульную сямейную скарбонку? Яшчэ горш, калі гэта жонка і маці, якая ў беларусаў спрадвеку лічылася ўтрымальніцай сямейнага агменю, асновай роду ўвогуле…
У нас, на жаль, якраз такі выпадак. Жанчына-маці зусім не клапоціцца пра сям’ю, быццам бы забылася пра трынаццацігадовую дачку, не дапамагае мужу весці гаспадарку, і часта блізкія не ведаюць, дзе Святлана В. начуе.
Гады са два назад яна захапілася спіртным. Хто ж стане трымаць на рабоце жанчыну, якая з-за п’янкі не выходзіць на працу? Зразумела, што праз яе беспрацоўе збяднела сямейная “каса”. Так што 3 лютага мінулага года суд абавязаў жанчыну выплачваць мужу аліменты на ўтрыманне дачкі, а для гэтага трэба было Святлане ўладкавацца на работу.
15 красавіка летась яна нарэшце звярнулася ў аддзел занятасці і была зарэгістравана ў якасці беспрацоўнай. У верасні жанчыну выклікалі, калі стала магчымым уладкаваць яе на цукровы завод, але тая ў аддзел не з’явілася. Болей таго, Святлане В. трэба было 11 чысла кожнага месяца наведваць аддзел занятасці, каб у рэшце рэшт вырашыць пытанне аб працаўладкаванні, а яна не заходзіла.
Згодна з паведамленнем упраўлення працы, занятасці і сацыяльнай абароны райвыканкама аб свабодных рабочых месцах, у мінулым годзе былі вакансіі, якія адпавядаюць адукацыі і кваліфікацыі Святланы В. Даўно станоўча рашылася б пытанне, каб жанчына жадала працаваць, але яна выбрала для сабе іншы шлях. А можа ужо і не ў сілах перабароць сваё захапленне спіртным?..
Ацэнку маці дала на судзе яе непаўнагадовая дачка:
– Мая мама нідзе не працуе, часта адсутнічае дома. Я бачыла, як тата даваў ёй грошы, каб купіла прадукты. І мне, калі трэба, грошы дае толькі ён, цікавіцца маёй паспяховасцю, наведвае бацькоўскія сходы. Маме практычна ўсё роўна, як я вучуся…
У сувязі з тым, што абвінавачваная не выконвала мацярынскіх абавязкаў па выхаванні дачкі, не працавала, не плаціла аліментаў, сям’я, як было прызнана, знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Ёй перад пачаткам навучальнага года была аказана матэрыяльная дапамога. Набыццём школьных прылад і адзення займалася зноў-такі класны кіраўнік, а не маці.
Згодна з судовай пастановай, Святлана В. прызнана вінаватай ва ўхіленні ад выплаты сродкаў на ўтрыманне непаўнагадовай дачка. Яе злачынства падпадае пад частку 1 артыкула 174 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, згодна з якім Святлане вынесена пакаранне ў выглядзе 240 гадзін грамадскіх работ.
Няўжо жанчына не разумее, якую бяду нясуць пастаянныя п’янкі яе здароўю? Няўжо яна не ўсведамляе таго, што стала прычынай распаду сям’і? Няўжо яе ніколькі не хвалюе лёс роднай дачкі?..
Здаецца, што Святлане даўно пара задумацца над сваімі паводзінамі. Інакш наперадзе ў яе – бездань…
Людміла РУБАШЭЎСКАЯ, суддзя суда Жабінкаўскага раёна.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top