На приёме у министра

На приёме у министра

Часта гасцямі нашага раёна бываюць не толькі кіруючыя асобы вобласці, а і дзяржаўных міністэрстваў і ведамстваў. Пад час сваіх візітаў яны вядуць прыём грамадзян па асабістых пытаннях. Менавіта Аляксандр Уладзіміравіч Азярэц, міністр энергетыкі Беларусі, у адзін з лістападаўскіх дзён вёў прыём у Жабінкаўскім райвыканкаме. Яго суправаджалі генеральныя дырэктары РУП “Брэстэнерга” Уладзімір Міхайлавіч Шышко і УП “Брэстаблгаз” Яўген Аляксеевіч Шалонік.
На прыём завітала пяць чалавек, некаторыя прыходзілі групамі. Пенсіянера з Жабінкі Яўгена Пучко, які многія гады адпрацаваў у энергасістэме вобласці цікавіла, чаму не выдаюцца надбаўкі да пенсій за наяўнасць медалёў “Ветэран працы” і “За доблесную працу” у азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У.І.Леніна, у той час, як напрыклад, на Гродзеншчыне пенсіянеры-энергетыкі іх атымліваюць. Тлумачэнне было дадзена генеральным дырэктарам РУП “Брэстэнерга У.М.Шышко, які заўважыў, што рашэнне не выплачваць заахвочванне да гэтых узнагарод было прынята на прафсаюзным сходзе калектыву, а міністр А.У.Азярэц заўважыў, што прааналізуе сітуацыю ва ўсіх абласцях.
Лідзія Малец і Ніна Слышалая, якія жывуць у васьмікватэрным доме, што знаходзіцца ля падстанцыі 220 вольт завіталі на прыём, каб вырашыць праблемы, якія іх даўно хвалююць. Так, у Ніны Аляксееўны Слышалай муж памер ад інфаркта міякарды ў 25-гадовым узросце. Хварэе на сэрца яе 24-гадовы сын. Наведвальніцы спрабавалі знайсці адказ у высокіх чыноўнікаў на пытанне: ці ўздзейнічаюць на здароўе жыльцоў дома выпраменьванне электраўстановак, тым больш, што к канцу сёлетняга года ў дзеянне ўступіць новая падстанцыя 330 вольт, якая цяпер будуецца. І міністр, і кіраўнік “Брэстэнерга” запэўнілі, што ў абавязковым парадку будуць зроблены замеры магнітных і электрычных палёў электраўстановак, пра якія праінфармуюць жыльцоў дома.
Узнялі жанчыны-наведвальніцы і праблему ветхасці дома, у якім з 1973 года не рабіўся рамонт. А.У.Азярэц даручыў “Брэстэнерга” зрабіць дабротны рамонт у перыяд з красавіка да жніўня наступнага года. Плануецца замяніць вокны, дзверы, абнавіць падлогу.
Не толькі “энергетычныя”, а і “газавыя” праблемы абмяркоўваліся на прыёме ў Жабінцы. Жыхары Хмелева Мікалай Карпук, Тамара Рыжкоўская, Ірына Навуменка хацелі пачуць адказ ад “высокага кіраўніцтва” калі ў вясковыя дамы хмелеўцаў прыйдзе прыроднае блакітнае паліва. Гэтае пытанне ўзнімаецца перад уладамі раёна і вобласці даўно. Тут ужо пабудаваны аграгарадок, вырасла новая вуліца, на якой 22 дамы, а ўсяго — каля 160 уласных падвор’яў. Дый прыродны газ ідзе недалёка за 10 кіламетраў у Пелішчах і Жабінцы. Адказ быў такі: прыродны газ, канечне, патрэбен хмелеўцам. Міністр энергетыкі разгледзіць гэтую праблему са сваімі падначаленымі і праз месяц дашле адказ на хвалюючае пытанне.
Шмат гадоў таму ў вёску Булькова быў праведзены прыродны газ за сродкі саміх жа вяскоўцаў. Паводле даручэння булькоўцаў узначаліла кааператыў газапровада Ніна Міхайлаўна Вішнявецкая. У калектыве спажыўцоў блакітнага паліва цяпер 47 вяскоўцаў. Некаторыя падключыліся пазней і спраўна кампенсавалі патрэбныя расходы, але ёсць і такія, што не жадаюць рабіць гэта. Дык вось Ніну Вішнявецкую цікавіла — ці абавязаны “новыя” спажыўцы газу сплачваць за падключэнне да газаправода, які з’яўляецца ўласнасцю групы вяскоўцаў. Адказ быў адназначны: абавязаны. Тым больш, што фінансавыя сродкі неабходныя для абслугоўвання газаправода, а яны бяруцца з уласнікаў-спажыўцоў.
Пытанне аб падключэнні электраэнергіі да дома У.М.Анпілогава ў Вярхах Камянецкага раёна было вырашана літаральна перад прыездам міністра.
Завяршаючы прыём А.У.Азярэц заўважыў, што такія сустрэчы далёка ад сталіцы, дазваляюць бліжэй быць да праблем простых людзей, больш умела і правільна арганізоўваць працу галіны.
Л.КОСЦІНА.
На здымку: у час прыёму па асабістых пытаннях міністрам энергетыкі А.У.Азярцом.
Фота І.Жук.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top