Відовішчам не хапае непрадказальнасці і навізны

Відовішчам не хапае непрадказальнасці і навізны

Год культуры пераняў эстафету ў Года моладзі і тры месяцы крочыць па рэспубліцы. Ці задаволеныя жабінкаўцы раённымі культурнымі мерапрыемствамі, што радуе, чаго не хапае, пацікавіліся карэспандэнты раёнкі.

IMG_9957Ала Гац з дачкой Машай, у дэкрэтным адпачынку:
­­– Апошнім часам масавыя культурныя мерапрыемствы не наведваю, таму што гадую дачушку Машу: ёй яшчэ няма годзіка. Раней не прапускала ні “Дажынкі”, ні Масленіцу. З нашых жабінкаўскіх калектываў найбольш падабаюцца “Каруначкі”. Я ў захапленні ад гэтага танцавальнага ансамбля! Калі ён выступае, душа замірае. Цешуся, што ў нас столькі таленавітых дзяцей. І не толькі танцораў, але і спевакоў.
IMG_9961Вікторыя Міхалюк і Дар’я Фамук, вучаніцы 11 класа СШ №3:
– Канцэрты ў гарадскім Доме культуры нам падабаюцца. Арганізатары падбіраюць разнастайныя нумары: і песенныя, і танцавальныя. Засталіся ў захапленні ад святочнай праграмы да 76-годдзя раёна, на якую былі запрошаны і берасцейскія артысты: Ангеліна Піпер і Віталь Пракаповіч. З нашых калектываў падабаюцца “Каруначкі”, “Стардас”, “Карамелька”. Чаго нам не хапае? Мерапрыемстваў для моладзі.
Антон Сняжко, Ілля Заціраха, Ілля Скрыпка, дзесяцікласнікі ліцэя:IMG_9956
– У кіно і ў тэатр ездзім звычайна ў Брэст. У Жабінцы не прапускаем мерапрыемствы да Дня моладзі, Дня горада. З задавальненнем слухаем выступленні мясцовых рэпераў, асабліва Сяргея Куяна. Хацелася б пабольш увагі да моладзі і мерапрыемстваў, дзе былі б прадстаўлены розныя сучасныя музычныя і танцавальныя стылі.
IMG_9951Ларыса Фомкіна:
– Зараз, на жаль, няма столькі часу, каб хадзіць на канцэрты: даглядаю хворую бабулю. Мой самы любімы жабінкаўскі калектыў – узорны ансамбль народнага танца “Каруначкі”. Дзякуй яго кіраўніку Ірыне Румко за раскрыццё талентаў нашых дзяцей. Што датычыцца культурных мерапрыемстваў, то магу сказаць, што навагоднія праграмы раней былі весялейшыя, а дзіцячыя – цікавейшыя.
Алена Цісленка, выхавальнік групы падоўжанага дня СШ №3:IMG_9966
– На гарадскіх канцэртах часта спявае мая малодшая дачка Насця. Яна займалася ў Валерыя Няменьшага ў ГДК і ў Аляксандры Белай у музычнай школе. Старэйшая дачка Юлія таксама спявала, цяпер яна выйшла замуж і жыве ў Брэсце.
Нашы агульнагарадскія мерапрыемствы настолькі прадказальныя! Ведаеш, якія калектывы будуць выступаць і што паказваць. Дзіцячыя праграмы аднастайныя, хацелася б, каб з’явіліся новыя гульні і конкурсы для малечы. І не столькі забаўляльныя, колькі развіваючыя.
І яшчэ. Да нас у школу часта прыязджаюць тэатральныя калектывы, але далёка не ўсе яны, як ні дзіўна, вызначаюцца культурай.
IMG_0125Ніна Калыбская, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў:
– Нашы артысты самыя лепшыя. У мяне мурашкі па скуры ад выступленняў Ірыны Віткоўскай – настолькі яна душэўна, прыгожа спявае. Падабаецца “Аляксандр-парк”, “Каларыт”, “Хмелеўскія валацугі”. Канечне, і новыя артысты павінны з’яўляцца, і прыезджых трэба запрашаць. Культурныя здабыткі раёна (а яны ў нас немалыя) неабходна захоўваць і памнажаць.
Алена Бойка, загадчык аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ТЦСАН:
– Не прапускаю ніводнага культурнага мерапрыемства, будзь то канцэрт да IMG_3226якой-небудзь святочнай даты ў ГДК, прыезд Брэсцкага тэатра драмы і музыкі або масленічныя гулянні. Вельмі падабаюцца выступленні Ірыны Віткоўскай, Алесі Жукавай. З апошніх мерапрымстваў запомніўся канцэрт, прысвечаны 76-годдзю раёна, на якім ярка зіхацелі і нашы раённыя зорачкі, і прыезджыя артысты з Брэста. А вось у святочнай праграме на 8 Сакавіка ўсе нумары былі даўно вядомыя, хацелася нечага новага, непрадказальнага. На мой погляд, свята атрымалася ў асноўным за кошт трыа вядучых, асабліва мяне ўразіў сваім талентам юны Юра Фіцнер.
Хацелася б, каб часцей прыязджалі тэатральныя калектывы, знакамітыя артысты, каб у кожнай святочнай праграме прысутнічалі разнастайнасць, непрадказальнасць і навізна.
Апытвала Наталля АЛЯКСЕЙЧЫК.
Фатаграфавала Ірына ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro