Сонечныя дні спрыяюць правядзенню розных работ на палях раёна. Пачалася сяўба яравых культур. Як сельгаспрадпрыемствы Жабінкаўшчыны забяспечаны пасяўным матэрыялам? З такім пытаннем звярнулася да начальніка раённай насеннай інспекцыі Алы Аляксееўны Клочка.
– Для яравой сяўбы 2016 года сельгаспрадпрыемствамі раёна падрыхтавана 1964 тоны насення пры неабходнасці 1434 тоны (з улікам страхавога фонду) яравых зерневых і зернебабовых культур, што складае 137 працэнтаў. Увесь засыпаны насенны матэрыял адпавядае патрабаванням, якія ўстаноўлены Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. Больш за 60 працэнтаў яго адпавядае першай рэпрадукцыі. Цяпер вядзецца сортаабнаўленне і сортазамена насення яравых культур. Для гэтых мэтаў у ААТ “Ракітніца” ёсць падрыхтаванае насенне першай рэпрадукцыі яравых зерневых і другой – зернебабовых культур. Сельгаспрадпрыемствамі Жабінкаўшчыны былі заключаны дагаворы на набыццё насення вышэйшых рэпрадукцый з гаспадарках, што вырошчваюць эліту.
Для сяўбы піваваранага ячменю, пад які на Жабінкаўшчыне адведзена 1100 гектараў, набыта ў ААТ “Белсолад” насенне новых сартоў ячменю “Грэйс” і “Дэспіна” замежнай селекцыі.
СВК “Хмелева” і “Арэпічы” будуць сёлета вырошчваць бульбу на 225 гектарах. Для гэтага ў іх ёсць 1220 тон насення бульбы высокіх рэпрадукцый і ўраджайных сартоў, такіх як “скарб”, “уладар”, “лілія”, “жывіца”, “Рагнеда”. Цяпер вядзецца падрыхтоўка яго да пасадкі.
Запісала Людміла КОСЦІНА.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
Оставить комментарий
Для отправки комментария вам необходимо авторизоваться.