Сейбіты Жабінкаўшчыны выйшлі ў поле

Сейбіты Жабінкаўшчыны выйшлі ў поле

_DSC1233Здаецца, вясна нарэшце заявіла аб сваіх правах. Некалькі дзён ласкава прыгравае сонейка, высока ў нябёсах курлычуць журавы, што вяртаюцца дадому з далёкага пералёту, а ў гнёздах сям-там можна пабачыць заклапочаных буслоў.
– Засумавалі і людзі па вясне, – гаворыць аграном участка “Жабінкаўскі” аднайменнага сельгаспрадпрыемства Таісія Кулік. – Хочацца ў поле, бліжэй да зямліцы. За зіму адпачылі, а цяпер трэба клапаціцца аб тым, што сабяром восенню. Нездарма ж кажуць: вясенні дзень год корміць.
Таісія Сяргееўна расказала, што рупліўцы ААТ “Жабінкаўскі” прыступілі да правядзення веснавых _DSC1207палявых работ. У гаспадарцы актыўна вывозіцца арганіка на палі, падкормліваюцца азімыя, барануюцца шматгадовыя травы, рыхтуецца глеба. 24 сакавіка механізатары Рыгор Фісючэнка і Андрэй Кузнец вывелі ў поле сеялкі.
– У першы дзень яны пасеялі звыш 30 гектараў аўса, – расказвае аграном. – Хлопцы вопытныя, сумленныя – з імі працаваць адно задавальненне. Справу сваю ведаюць і выконваюць бездакорна. Усяго на нашым участку мы пасеем 260 гектараў ячменю элітнага і першай рэпрадукцыі сорту “стратус”, звыш сотні гектараў – аўса “золак”, 70 – зернебабовых.
Сёлета, у параўнанні з мінулым годам, на некалькі дзясяткаў гектараў павя-лічваецца пасяўны клін пад цукровымі буракамі і аўсом.
Надвор’е сейбітам спрыяе. Аграном упэўнена, што ў вызначаныя аптымальныя тэрміны ўкладуцца. Рупліўцы гатовыя шчыра і добрасумленна працаваць, абы тэхніка не падводзіла.
Святлана БЯЛЯК.
На здымках: вадзіцель Іван Назарук і механізатар Андрэй Кузнец; аграном Таісія Кулік абмяркоўвае глыбіню заворвання насення з сейбітам Рыгорам Фісючэнкам.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro