Сацыяльнае партнёрства і адзінства дзеянняў

Сацыяльнае партнёрства і адзінства дзеянняў

профсоюз 054

Два пытанні выносіліся на чарговае пасяджэнне Савета Жабінкаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў. Удзельнічалі ў яго рабоце старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Мартысюк, намеснік старшыні райвыканкама Ала Ануфрыюк і старшыня Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Мікалай Басалай.

З дакладам “Аб рабоце прафсаюзных арганізацый раёна па выкананні рашэнняў VII з’езда Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і задачах на 2016 год” выступіла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ніна Калыбская.
На пачатку свайго выступлення Ніна Уладзіміраўна нагадала аб асноўных прынцыпах дзейнасці аб’яднання прафсаюзаў. Імі з’яўляюцца салідарнасць і адзінства дзеянняў усіх прафсаюзных арганізацый і арганізацыйных структур галіновых прафсаюзаў, што знаходзяцца на тэрыторыі раёна. А гэта 75 пярвічак і 4 райкамы прафсаюза. Сябрамі грамадскага аб’яднання з’яўляюцца 7029 чалавек, што 96,3% ад усіх працуючых.
Больш як паўгода прайшло з часу правядзення VII з’езда Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, на якім была прынята Праграма дзейнасці ФПБ на 2015-2020 гады. Асаблівая ўвага ў ёй адведзена выкананню Генеральнага пагаднення, што заключаецца паміж урадам, рэспубліканскім аб’яднаннем прафсаюзаў і наймальнікамі. Палажэнні і нормы, якія ўключаны ў пагадненне, з’яўляюцца мінімальнымі і абавязковымі для ўсіх арганізацый.
“У раёне склалася пэўная сістэма ў падрыхтоўцы, заключэнні і кантролі за выкананнем калектыўных дагавораў, – гаварыла далей Ніна Уладзіміраўна. – Створана камісія, члены якой вывучаюць яго праект на адпаведнасць заканадаўству і пагадненню. Заўвагі і рэкамендацыі ў пісьмовым выглядзе накіроўваюцца зацікаўленым асобам. Кантроль за выкананнем такіх дагавораў ажыццяўляецца бакамі і камісіямі па калектыўных перагаворах, а вынікі падводзяцца на агульных сходах працоўных калектываў, зацвярджаюцца акты праверкі. Як выконваецца раённае пагадненне за кожнае паўгоддзе, абмяркоўваем на пасяджэннях раённага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях.
Работа прафсаюзаў у нашым раёне накіравана на тое, каб пагадненне стала асновай для калектыўных дагавораў, таму пры неабходнасці ў іх уносяцца змены і дапаўненні. Цяпер у раёне дзейнічаюць 72 калектыўныя дагаворы. 5 з іх – адзіныя, г. зн. заключаны ў Брэсце ці ў Мінску і дзейнічаюць на ўсю структуру (у “Беларусбанку”, “Белінвестбанку”, раённым аддзеле статыстыкі, аптэцы №27, на чыгуначнай станцыі “Жабінка”). Упершыню пачаў працаваць калектыўны дагавор у райсельгасхарчы, завяршаецца работа на наяўнасць яго ў райвыканкаме і ягоным фінансавым аддзеле.
Што датычыцца наогул пагадненняў, то ў бліжэйшы час яны будуць падпісаны аб супрацоўніцтве паміж раённым аб’яднаннем прафсаюзаў, ГА “БРСМ” і раённай арганізацыяй грамадскага аб’яднання ветэранаў.
Далей старшыня райаб’яднання прафсаюзаў Ніна Калыбская заўважыла, што з мэтай павышэння эфектыўнасці грамадскага кантролю за захаваннем заканадаўства ў ахове працы арганізавана дзейнасць рэйдавых груп тэхнічных інспектараў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Летась, напрыклад, 22 верасня ў раёне працавала рэйдавая група Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў. Тэхнічныя інспектары наведалі 11 арганізацый і прадпрыемстваў Жабінкаўшчыны і выявілі 101 парушэнне, выдалі 11 рэкамендацый. Праўда, многія парушэнні паўтараюцца. Сёлета практыка правядзення маніторынгу ў ахове працы прадоўжыцца і ўдзельнічаць у ім зноў будуць тэхнічныя інспектары рэспубліканскіх камітэтаў прафсаюза.
У дакладзе адзначалася, што з мэтай аказання дапамогі пярвічным прафсаюзным арганізацыям у павышэнні эфектыўнасці і каардынацыі дзейнасці грамадскіх інспектараў у ахове працы пры ажыццяўленні грамадскага кантролю за захаваннем заканадаўства, падрыхтоўкай прапаноў прафсаюзным арганізацыям на паля-пшэнне ўмоў працы работнікаў, папярэджанне парушэнняў заканадаўства аб працы, прафілактыку вытворчага траўматызму і прафесійнай захваральнасці,у раённым аб’яд-нанні прафсаюзаў створана грамадская камісія.
Як вядома, на VII з’ездзе перад прафсаюзамі і ўрадам пастаўлена задача стварэння новых пярвічных прафсаюзных арганізацый, асабліва ў прыватным сектары эканомікі. Пасля яго ў нас створана пярвічка ва ўстанове “Жабінкаўская раённая ветэрынарная станцыя”, заключаны калектыўны дагавор. Работа працягваецца і завершыцца ў першым паўгоддзі.
Пэўную ўвагу дакладчык у выступленні адвяла акцыі “Прафсаюзы – дзецям”, культурна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай рабоце, конкурсу “Новыя імёны Беларусі” і заўважыла, што сёлета ён працягваецца ў новым фармаце пад дэвізам “Созидая – творить” у дзвюх намінацыях.
“Ёсць прыемная навіна для тых, хто аздараўліваецца, – сказала Ніна Уладзіміраўна. – Для членаў прафсаюза і іх дзяцей устаноўлены 25-працэнтныя скідкі ад кошту пуцёвак УП “Белпрафсаюзкурорт”. З гэтага года яны дзейнічаюць не толькі на пуцёўкі, набытыя прыватнымі асобамі, а і юрыдычнымі для членаў прафсаюза. Уведзены яны таксама на паслугі па пражыванні ў гасцініцах і на турбазах “Беларустурыста”.
Як бачым, дзейнасць прафсаюзных арганізацый шмат-планавая. Актуальным застаец-ца павышэнне якасці іх работы, у тым ліку ўмацаванне дысцыпліны, адказнасці кадраў і рацыянальнае расходаванне членскіх прафсаюзных узносаў. Для выканання гэтага неабходна надаваць асаблівую ўвагу ўмацаванню ўзаемаадносін праф-саюзаў з органамі дзяржаўнага і гаспадарчага кіравання пры вырашэнні сацыяльна-эканамічных задач, павышаць адказнасць бакоў сацыяльнага партнёрства ў выкананні прынятых абавязацельстваў. Рашэнні VII з’езда Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і Праграма дзейнасці ФПБ на 2015-2020 гады павінны стаць асновай у працы прафсаюзных арганізацый раёна.
Пры абмеркаванні даклада старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі СВК “Вазнясенскі” Марыя профсоюз 043Галавейка адзначыла: “У нас не хапае кадраў масавых прафесій: вадзіцеляў, механізатараў, жывёлаводаў.
Штогод па размеркаванні прыяз-джаюць маладыя спецыялісты, для якіх па магчымасці ствараем камфортныя ўмовы пражывання, дапамагаем ім у працы, падказваем, вучым. Гаспадарка аплачвае спецыялістам, якія навучаюцца завочна ў ВНУ, водпускі на сесіі. У час правядзення асноўных сельгаскампаній сярод моладзі арганізоўваем працоўнае саперніцтва. Прыемна, што не ўсе маладыя спецыялісты пакідаюць гаспадарку пасля заканчэння тэрміну адпрацоўкі. Працягваюць працу намеснік старшыні, галоўны ветэрынарны ўрач, аўтамеханік, заатэхнік-селекцыянер, эканаміст і іншыя. На сённяшні дзень у СВК “Вазнясенскі” працуе 12 маладых спецыялістаў, якія ў сучасных умовах здольныя праяўляць інтэлектуальны патэнцыял, дзелавую ініцыятыву, прымаць нестандартныя рашэнні.
У нас захоўваецца заканадаўства аб выплаце мінімальнай заработнай платы. Выдаюцца дадатковыя кампенсацыі і ўзнагароджванні: пры дасягненні пенсійнага ўзросту ўручаюцца каштоўныя падарункі на суму ў 10 базавых велічыняў; пры заключэнні шлюбу кожнаму працуючаму – на 7 базавых велічыняў; на пахаванне – 10,8 мільёна рублёў. Калектыўным дагаворам прадугледжана выплата надбавак за стаж работы. Да асноўнага адпачынку дадаюцца дададковыя дні: за працяглы стаж – 3, за працу па кантракце – 3, са шкоднымі ўмовамі паводле вынікаў атэстацыі – ад 4 да 7.
У гаспадарцы ажыццяўляецца кантроль за станам аховы працы, праводзяцца інструктажы, работнікі забяспечваюцца спецвопраткай і сродкамі індывідуальнай аховы. Летась на ахову працы было зрасходавана 219,8 мільёна рублёў, у тым ліку на набыццё спецвопраткі і сродкаў аховы 95 мільёнаў”.
“На ўліку ў пярвічцы цукравараў 885 чалавек, што складае 100% ад колькасці працуючых, – сказала старшыня прафкама ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” Ірына Якубук. профсоюз 051– За час сацыяльнага партнёрства прафкама і наймальніка склаліся паважлівыя давяральныя адносіны, якія дазваляюць вырашаць праблемы шляхам канструктыўнага дыялогу. Вынікам іх з’яўляецца Калектыўны дагавор, які за пяць гадоў тройчы мяняўся і дапаўняўся. Сацыяльны пакет прадугледжвае штомесячную матэрыяльную дапамогу пенсіянерам, жанчынам, якія знаходзяцца ў адпачынку па доглядзе за дзецьмі да трох гадоў, шматдзетным сем’ям; забеспячэнне бясплатнага гарачага харчавання працаўнікам і дапамогі на нарыхтоўку гародніны, пры ўступленні ў шлюб, пры нараджэнні дзіцяці, на будаўніцтва жылля, воінам-інтэрнацыяналістам і ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, маладым працаўнікам, якія вярнуліся на ранейшае месца работы пасля тэрміновай службы ва Узброеных Сілах Беларусі і інш. На развіццё сацыяльнай сферы і выплаты ў адпаведнасці з дагаворам наймальнік летась затраціў 10 мільярдаў рублёў. Дэвальвацыя расійскага рубля, дэстабілізацыя рынку прывялі да зніжэння паказчыкаў у эканамічнай эфектыўнасці работы прадпрыемства. Узніклі цяжкасці з выкананнем найбольш затратных пунктаў дагавора. Не выплачваецца матэрыяльная дапамога на аздараўленне ў памеры сярэдняга заробку работніка, праз гэта палепшаны дадатковыя меры стымулявання працы пры заключэнні кантракта. Павялічана тарыфная стаўка не менш чым на 20% (было не менш як 1%), дадатковы заахвочвальны адпачынак з захаваннем заробку цяпер складае не менш як тры каляндарныя дні супраць аднаго раней, узрасла колькасць кантрактаў, якія заключаны на больш працяглы тэрмін”.
Старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ДУП “Санаторый “Буг” Уладзіслаў Буткоўскі зазначыў, што асноўныя пункты калектыўнага дагавора выконваюцца. Кіраўніцтва пайшло на скідкі з кошту пуцёвак і акцыі з мэтай больш шырокага іх распаўсюджвання сярод жыхароў Беларусі. Цяпер дзеці да 14-гадовага ўзросту на дадатковым месцы маюць скідку 30%; членам прафсаюза, іх дзецям да 14 гадоў, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны толькі да 31 мая даецца скідка ў 25%; пенсіянеры па ўзросце на працягу года купляюць пуцёўкі з 10% скідкай. Як бачым, санаторый “Буг” робіць усё для таго, каб людзі маглі паклапаціцца пра сваё здароўе, хоць такое часам ва ўрон аздараўленчаму прадпрыемству. Прадугледжана зніжэнне кошту пуцёвак, калі вы купляеце на працягу года больш як адну тэрмінам звыш 24 дзён.
“Райкам прафсаюза і аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, адпаведныя органы ўстаноў адукацыі летась паслядоўна праводзілі работу па ўдасканаленні дыялогу сацыяльных партнёраў, павышэнні ступені прававой і сацыяльна-эканамічнай абароны работнікаў адукацыі, – гаварыла, выступаючы ў спрэчках, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Наталля Урбан. – У раёне ёсць пагадненне, заключанае паміж аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і раённай арганізацыяй галіновага прафсаюза на 2013-2016 гады, якое паляпшае становішча работнікаў. Летась была забяспечана стабільнасць у працоўных калектывах пры прымяненні ў адносінах да іх кантрактнай формы найму. Ва ўстановах адукацыі ёю ахоплена 92,5%. З работнікамі, у адносінах якіх заключаны кантракт на адзін год, – 21,3%, на два – 9,9%, тры – 17,1%, чатыры – 3,1%, пяць – 48,6%. Дадатковы заахвочвальны каляндарны дзень да адпачынку маюць 79,9%, ад 3 да 5 дзён – 20,1%. З 1 верасня ўсім работнікам устаноў адукацыі, да якіх прымяняецца кантрактная форма найму, устаноўлены даплаты ад 10 да 50 працэнтаў.
Пытанні матэрыяльнага стыму-лявання і аказання дапамогі, рэгулявання працоўных адносін у калектывах узгадняюцца з прафсаюзнымі камітэтамі”.
У абмеркаванні даклада выступілі таксама старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Мартысюк, старшыня Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Мікалай Басалай, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ “Жабінкаўскі камбікормавы завод” Віктар Якубук. профсоюз 092Яны гаварылі пра сацыяльную і прававую абароненасць маладых спецыялістаў, ахову працы, быт і адпачынак, арганізацыю эфектыўнай работы, забеспячэнне занятасці насельніцтва, выказваліся думкі наконт павышэння пенсійнага ўзросту.
На пасяджэнні Савета быў зацверджаны план мерапрыемстваў па рэалізацыі палажэнняў Праграмы дзейнасці і ўзаемадзеяння раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі.
Людміла КОСЦІНА.
На здымках: пад час пасяджэння Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top