Untitled-13

Навесці парадак на зямлі

З 28 сакавіка па 30 красавіка на Брэстчыне адбудзецца месячнік добраўпарадкавання, азелянення і навядзення парадку на тэрыторыях населеных пунктаў.
У месячніку прымуць удзел працоўныя калектывы, прафсаюзныя і іншыя грамадскія арганізацыі, а таксама ўсе неабыякавыя да чысціні і парадку людзі.

Ансамблю не было роўных

У пятніцу ў Брэсцкім Палацы культуры прайшоў другі заключны этап Рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў “Новыя імёны Беларусі – 2016”. У намінацыі “Сцэнічная творчасць” выступілі 24 калектывы і асобныя вакалісты. Журы на чале з кампазітарам Эдуардам Ханком у гэты ж дзень назвала і павіншавала трох пераможцаў, якія неўзабаве выступяць у фінале на рэспубліканскай сцэне.
Першае месца ў абласным этапе прысуджана сямейнаму эстраднаму ансамблю Шчасюкоў з Жабінкі (пра іх “Сельская праўда” раскажа пазней). Зычым творчага натхнення і поспехаў на заключным канцэрце ў Мінску.
Дарэчы, акрамя пераможцаў абласнога этапу ў Мінск едуць яшчэ сем намінантаў. З дзесяці, хто выступіць на сталічнай сцэне, будуць адабраны найлепшыя, якія прымуць удзел у тэлевізійным заключным этапе.

У госці да пісьменніка

У дзіцячай бібліятэцы для першакласнікаў першай і трэцяй гарадскіх школ прайшоў забаўляльны ўрок “У гасцях у дзядулі Карнея”, прысвечаны творчасці дзіцячага пісьменніка, аўтара казак “Тараканище”, “Мойдодыр”, “Муха-цокотуха” і інш.
Бібліятэкары Т.Прадзялюк, В.Гурыш і Т.Раманава падрыхтавалі для юных чытачоў музычнае падарожжа ў чароўны свет казак Карнея Чукоўскага, у гэтым ім дапамог цягнічок Чух-Чух. Маленькія наведвальнікі пачулі цікавыя факты з жыцця пісьменніка, загадкі і вершы, гульні і віктарыны па творах. Увазе дзяцей была прапанавана кніжная выстава “Цуда-дрэва”, якую яны з цікавасцю разглядвалі. Хлопчыкі і дзяўчынкі пакідалі бібліятэку з выдатным настроем і кнігамі Чукоўскага, трымаючы ў руках “Федорино горе”, “У меня зазвонил телефон”, “Айболит” і інш.

Часовыя абмежаванні нагрузак

З мэтай забеспячэння захаванасці рэспубліканскіх аўтамабільных дарог, вясной на іх у краіне ўведзены часовыя абмежаванні нагрузак на восі. Паводле пастановы Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, сёлета яны дзейнічаюць з 21 сакавіка да 22 красавіка. Пералік аўтамабільных дарог, на якія ўведзены абмежаванні, можна знайсці ў дадатку №1 згаданага вышэй дакумента ад 5 сакавіка 2016 года.
– Абмежаванні не распаўсюджваюцца на транспарт, які ажыццяўляе перавозку пасажыраў, кветак, лекавых сродкаў, жывой жывёлы, небяспечных, паштовых грузаў і тых, што хутка псуюцца, – сказаў начальнік КП-ПВГК “Федзькавічы” Васіль Галюнчык. – Не падпадаюць пад дзеянне пастановы таксама перавозка насення, камбікармоў, пошты, гуманітаркі, а таксама грузаў, што звязаны з папярэджаннем ці ліквідацыяй надзвычайных сітуацый. Абмежаванняў няма і на транспартныя сродкі, якія выкарыстоўваюцца ў рабоце пры ўтрыманні аўтамабільных дарог.

Штабная тренировка

В соответствии с планом подготовки к выполнению задач по предназначению органов управления территориальной обороны и воинских частей территориальных войск области в 2015/2016 учебном году 29 марта под руководством военного комиссара Кобринского и Жабинковского районов будет проводиться показная штабная тренировка с органами управления территориальной обороны с привлечением членов рабочей группы райисполкома по вопросам территориальной обороны.

Как сообщил заместитель военного комиссара по территориальной обороне (Жабинковского района) майор Евгений Бинецкий, в мероприятии также примут участие представители областного исполнительного комитета, райгорисполкомов, военных комиссариатов области.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top