Жабинковский сахарный завод начнет производство йодированного сахара

Жабинковский сахарный завод начнет производство йодированного сахара

ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод” распрацаваў для спажыўцоў чарговыя салодкія навінкі — цукар у буйных крышталіках і ўзбагачаны мікраэлементамі.
— Пробныя партыі, расфасаваныя па аднаму кілаграму, вось-вось паступяць у продаж, — расказвае галоўны тэхнолаг прадпрыемства Аксана Мікалаеўна Сідо. — Выпускам аналагічнай прадукцыі ў Беларусі пакуль ніхто не займаўся, мы першыя.
Дык што ж гэта за навінкі?
Першая здзіўляе нязвыклымі крышталікамі — даўжынёй 2 мм. Для параўнання, тыя, што мы выкарыстоўваем — 0,2 — 0,7 мм. Яны будуць прыгожа глядзецца на выпечцы і проста ў цукарніцы. Па смаку і складу прадукцыя нічым не адрозніваецца ад свайго менш дробнага “сабрата”. Толькі выраб яе зойме на некалькі гадзін болей.
І калі буйныя крышталікі прызначаны, каб стварыць радасць для вока, дык другая навінка — узбагачаны цукар, павінен прынесці карысць для арганізма, бо ў яго склад уваходзяць так неабходныя кожнаму чалавеку мікраэлементы — селен, ёд, вітамін Е і фоліевая кіслата.
— Да ёдаванай солі беларусы ўжо прызвычаіліся, — працягвае Аксана Мікалаеўна. — А цяпер кампенсаваць недахоп ёду можна будзе і з дапамогай цукру. Даўно вядома, што ў глебе і вадзе нашай краіны вельмі нізкая канцэнтрацыя ёду. Тое ж самае можна сказаць і пра селен. А гэты элемент, навукова даказана, папярэджвае і спыняе развіццё злаякасных пухлін, яго ж называюць мікраэлементам доўгажыхарства. Вучоныя распрацавалі і ўкаранілі ў вытворчасць дабаўкі “Аквакомплекс”, “Аквакампенсат”, “Ёдзікс”, “Неаселен”. У іх склад уваходзяць ёд, селен, вітаміны Е і Д3, фоліевая кіслата і шэраг іншых мікраэлементаў. Названыя дабаўкі для ўзбагачэння харчовых прадуктаў маюць пасведчанні аб гігіенічнай рэгістрацыі, прайшлі даследаванні і ўзгадненні Міністэрства аховы здароўя рэспублікі. Іх можна дадаваць у мяса-малочныя прадукты, піва, безалкагольныя напоі, алей, цукар і іншыя прадукты. Пры гэтым не мяняецца смак, пах і харчовыя якасці прадукта, ён устойлівы да тэмпературнай апрацоўкі і доўгіх тэрмінаў захоўвання, не мае супрацьпаказанняў да прымянення. Так што няхай спажыўцоў не пужаюць назвы мікраэлементаў на навінках. У кожным крышталіку — кропелька здароўя.
… Калі вы пабачыце на прылаўках магазінаў буйнакрышталічны і ўзбагачаны мікраэлемантамі цукар у сініх поліэтыленавых пакетах з лагатыпам завода і надпісам “Sweet line”, ведайце гэта плён карпатлівай працы трох жанчын — начальніка вытворчай лабараторыі Святланы Уладзіміраўны Паграноўскай, інжынера-тэхнолага прадуктовага аддзела Марыны Уладзіміраўны Зубік і галоўнага тэхнолага Аксаны Мікалаеўны Сідо.
С.КІСЛАЯ.
Фота І.Жук.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 2%

1 Comment Posted

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top