Страты – у “мінусе”, надоі – у “плюсе”

Страты – у “мінусе”, надоі – у “плюсе”

64a1ec766f4c29a249c2aee5931ab53d

На працягу апошніх некалькіх гадоў сур’ёзныя змены адбыліся ў жывёлагадоўлі СВК “Вазнясенскі”: размясцілі ўвесь дойны статак на дзвюх малочнатаварных фермах – “Агароднікі” і “Стаўпы”; наладзілі бяспрывязнае ўтрыманне кароў з даеннем у сучаснай даільнай зале; арганізавалі круглагадовае аднатыпнае кармленне ў залежнасці ад фізіялагічнага стану жывёлы. А яшчэ дойны статак на фермах падзялілі на 6 тэхналагічных груп, асаблівую ўвагу надавалі групам сухастойных кароў, для якіх з рацыёна былі выключаны кіслыя кармы, а таксама групе раздою, для якой павялічылася колькасць камбікорму да 6 кілаграмаў, плюс дадаткова ўводзім у рацыён рапсавы і сланечнікавы шрот.
Прынятыя меры дазволілі павялічыць вытворчасць малака ў параўнанні з папярэднім годам на 9%: надаілі ў 2015-ым 6 тысяч 128 тон. Жывёлаводы фермы “Стаўпы” атрымалі 7 тысяч 565 кілаграмаў ад кожнай каровы, а фермы “Агароднікі” яшчэ больш – 7 тысяч 819 кілаграмаў. На адну карову прададзена 6777 кілаграмаў малака пры таварнасці 89,6%.
Палепшылася і яго якасць. Вышэйшым гатункам і “экстра” прададзена дзяржаве 93%, у тым ліку “экстра” – 46%.
Малочная жывёла-гадоўля – галіна, якая штодзённа прыносіць грошы ў касу сельгаспрадпрыемства. Кожны дзень у перапрацоўку на “Савушкавы прадукт” мы адпраўляем 16 тон прадукцыі і зарабляем толькі за малако 60 мільёнаў рублёў (у 2014 годзе – 50 мільёнаў). Засмучае нас пакуль нізкая тлустасць малака. Яна склала 3,34% – на 0,26% ніжэй за базісную, а гэта, у пераразліку, – 342 тоны малака. Зааветслужба высвятляе магчымыя прычыны недастатковай тлустасці, каб выправіць сітуацыю. Ужо закуплены мінеральныя дабаўкі, якія раскісляюць кармы.
Немагчыма атрымаць “вялікае” малако без мэтанакіраванай работы па ўзнаўленні статка. За год у нас расцялілася 996 кароў, на 100 кароў атрымана 90 цялят (самы аптымальны паказчык пры бяспрывязным утрыманні жывёлы). Працэс асемянення дойных кароў кантралююць тэхнікі Віталіна Тарасюк і Васіль Пікалюк. Яны арганізоўваюць сваю работу так, каб не толькі замацаваць дасягнуты ўзровень выхаду цялят, але і палепшыць яго, а таксама звесці да мінімуму мастыт у кароў, рэгулярна абследуюць рагуль, хворых – лечаць. Так, летась на лячэнне і прафілактыку жывёл зрасходавалі 942 мільёны рублёў.
Вялікая ўвага ў гаспадарцы надаецца вырошчванню цялушак. Іх на 1 студзеня налічвалася 810 галоў. Штогод асемяняецца да 49 цялушак на 100 кароў і ўводзіцца ў асноўны статак каля 35% пяршачак. Як вынік, колькасць кароў першай і другой лактацыі дасягае 70%, а пятай і вышэй – 8%.
У асноўным цялушкі ўтрымліваюцца на ферме “Агароднікі” ў групе Сцяпана Літвінчука, які даглядае іх з трохмесячнага ўзросту і якія прыбаўляюць за суткі ў вазе ў сярэднім на 768 грамаў. Да 18-месячнага ўзросту яны набяруць вагу да 370 кілаграмаў, і можна будзе арганізаваць іх асемяненне. Тут летам пачне функцыянаваць новае памяшканне для цялушак з 6-месячнага ўзросту, разлічанае на 200 галоў. З імі працуе Аляксандр Лісіцын. Створаны ўсе ўмовы як для ўтрымання маладняку (улічваючы бетанаваныя выгульныя пляцоўкі), так і для правядзення непасрэдна асемянення, што дазволіла павялічыць яго эфектыўнасць на 20%.
Павялічыць пагалоўе жывёлы магчыма толькі пры эфектыўным абнаўленні статка і высокай захаванасці маладняку.
Не менш важная задача – павелічэнне аб’ёмаў рэалізацыі мяса. Летась мы вырасцілі 421 тону мяса БРЖ і рэалізавалі 430 тон, у тым ліку вышэйшай укормленасцю – 91% пры сярэднездатачнай вазе адной галавы 470 кілаграмаў.
Ад чалавека, ад яго адносін да справы на 70% залежыць поспех. Праца жывёлавода нялёгкая, аднак яна з’яўляецца вызначальнай для выканання задач, пастаўленых перад галіной на бягучы год: надаіць ад каровы не менш як 7850 кілаграмаў малака, дабіцца сярэднесутачных прыбаўленняў у вазе 750 грамаў.
Надзея КАДЛУБОВІЧ, галоўны заатэхнік СВК “Вазнясенскі”.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top