Соломенные чудеса юного дизайнера

Соломенные чудеса юного дизайнера

У восьмым класе сярэдняй школы №1 г.Жабінка вучыцца таленавітая і ўсебакова адораная дзяўчынка — Іна Крук. Яна імкнецца сумяшчаць у сваім жыцці такія хобі як вышыўка, пляценне з саломкі і навучанне сучасным танцам. Здавалася б, настолькі розныя захапленні, бо сучасныя танцы, напрыклад, патрабуюць не толькі вялікай эмацыянальнай аддачы, але яшчэ і выдатнай фізічнай падрыхтоўкі, а пляценне з саломкі і вышыўка — уседлівасці, цярпення, развітога ўяўлення і фантазіі. Але, як не дзіўна, Іна ўсё паспявае і атрымлівае вялікае задавальненне ад сваіх заняткаў.
У гурток “Залатая саломка” Іну прывялі сяброўкі. Працуе ён у Цэнтры пазашкольнай работы ўжо даўно, і выкладае тут выдатны педагог Тамара Міхайлаўна Казлова, якая рада навучыць усіх жадаючых такому цікаваму, але ў той жа час няпростаму занятку, як пляценне і стварэнне карцін з саломкі.
Мадэлі для сваіх будучых работ дзеці бяруць з розных выданняў, часопісаў, а таксама самі выступаюць у ролі дызайнераў, імправізуюць. Тут пануюць гармонія і паразуменне, акрамя таго, як прызнаецца Іна, стварэнне вырабаў сваімі рукамі супакойвае і павышае настрой.
Ёй па душы сам працэс пляцення, але падабаецца яшчэ больш пахвала бацькоў і іх гонар за сваю дачку, калі Іна прыносіць дадому гатовую залатую прыгажосць. І пахваліць дзяўчынку сапраўды ёсць за што. У Іны вялікая калекцыя вырабаў і карцін з саломкі, якія непаўторна ўпрыгожваюць інтэр’ер кватэры, уносяць сваю разыначку. Ёсць нават ялінка, з прыпасенымі падарункамі, якая змагла б скласці нядрэнную канкурэнцыю навагодняму дрэўцу. Вось такі малады дызайнер і таленавіты шукальнік новага!
Іна Крук удзельнічае ў шматлікіх выставах дэкаратыўна-прыкладной творчасці і практычна кожны раз атрымлівае ганаровыя граматы. Гурткоўцы з мэтай навучання, абмену вопытам, наладжвання кантактаў наведваюць іншыя гарады, дзе сустракаюцца з людзьмі, якія таксама захопленыя народнай творчасцю. Арганізатары ладзяць забаўляльныя праграмы ў духу даўніны, паказальныя курсы навучання пляцення з саломкі, стараюцца, каб кожны госць атрымаў максімум добрага настрою і новыя веды пра сваё захапленне. Любімы занятак, як лічыць Іна, не толькі ўзбагачае яе духоўна, але і дысцыплінуе.
Н.ДЗЯМІДАВА, г.Жабінка.
На здымку: Іна Крук са сваімі вырабамі.
Фота аўтара.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

1 Comment Posted

  1. таких одарённых детей в жабинке не так уж и мало) , но к сожалению, почти все одарённые дети по оканчании учёбы стремятся уехать куда подальше из этого маленького пока неперспективного городишки

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top