Вялікі дар пакінуў нашчадкам

Вялікі дар пакінуў нашчадкам

IMG_912695-годдзю з дня нараджэння Івана Паўлавіча Мележа было прысвечана мерапрыемства, што адбылося ў цэнтральнай раённай бібліятэцы. На ім прысутнічалі старшакласнікі першай школы і гарадскога ліцэя. Вядучыя імпрэзы – бібліятэкары Ірына Пашкевіч і Юлія Андрасюк – пазнаёмілі вучняў з асноўнымі вехамі жыццёвага і творчага шляху пісьменніка, яго літаратурнай спадчынай, спыніліся на цікавых фактах біяграфіі. Так, прысутныя даведаліся, што пачынаў Іван Мележ як паэт. Адным з яго першых паэтычных твораў стаў верш “Радзіме”, які быў апублікаваны ў лютым 1939-га ў “Чырвонай змене”. Вершы нараджаліся і на фронце – Іван Паўлавіч ваяваў. З першых дзён Вялікай Айчыннай вёў дзённік.

Старшакласнікі гарадскога ліцэя выступілі з інсцэніроўкай урыўкаў з рамана “Людзі на балоце” (на здымку). Падрыхтавала вучняў настаўніца беларускай мовы і літаратуры Ала Васільеўна Юрчук. Прысутныя сталі сведкамі спаткання Васіля Дзятла і Ганны Чарнушкі, ролі якіх таленавіта выканалі Улад Белянец і Ганна Жэдзік, а таксама сур’ёзнай размовы Яўхіма Глушака з бацькамі наконт будучай жаніцьбы, які сваёй жонкай бачыў толькі Чарнушку. У ролі Халімона Глушака выступіў Дзмітрый Прэдка, старой Глушачыхі – Дар’я Нічыпарук, Яўхіма – Сяргей Куян.
Палешукі ўдзячны свайму слыннаму земляку. У Хойніках у парку створаны скульптурны ансамбль герояў яго кніг у бронзе. На малой радзіме – у Глінішчах – адкрыты Дом-музей пісьменніка.
Алёна НІКАНЧУК.
Фота Ірыны ЖУК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top