Untitled-13“Карамелька” –
на міжнародным п’едэстале!

Вакальны ансамбль “Карамелька”, які сёмы год існуе пры клубе ААТ “Жабінкаўскі цукровы завод”, неаднойчы займаў прызавыя месцы на шматлікіх песенных конкурсах абласнога і нават рэспубліканскага ўзроўню. А нядаўна трыа вакалістак – Ульяна Новік, Ангеліна Куркова і Паліна Міцковіч – пацвердзілі сваё высокае песеннае і выканаўчае майстэрства на першым міжнародным конкурсе-фестывалі “Музыкі святло”, які адбыўся ў Мінску. Дзяўчынкі захапілі журы выкананнем рускай народнай песні “В роще калина”. У намінацыі “Народны вакал. Ансамблі 11-13 гадоў” трыа з Жабінкі заняло другое месца! Каб песенныя зорачкі заззялі, адміністрацыя і прафкам цукровага завода падтрымалі іх: прафінансавалі ўдзел у конкурсе і выдзелілі транспарт для паездкі.

Пакланіліся святыням
зямлі беларускай

Амаль 110 прыхаджан праваслаўнага прыхода храма Пакроваў Прасвятой Багародзіцы разам з настаяцелем айцом Сергіем Петрусевічам адправіліся ў паломніцкую паездку на Навагрудчыну ў Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі манастыр. У ім вернікі здзейснілі малебен з Акафістам прападобнаму Елісею Лаўрышскаму – заснавальніку манастыра ў ХІІ стагоддзі. Адзін з манахаў правёў экскурсію па гэтым намоленым месцы, расказаў яго гісторыю.
Потым паломнікі накіраваліся ў Навагрудак. Там яны наведалі Барысаглебскі храм і Мікалаеўскі кафедральны сабор, а таксама дом-музей Адама Міцкевіча.
У завяршэнне госці з Жабінкі паглядзелі гістарычныя помнікі Навагрудка – старажытнай сталіцы Вялікага Княства Літоўскага.

Рыхтуюцца баксёры
на рэспубліку

Месцам правядзення першынства Брэсцкай вобласці па боксе сярод юніёраў 2000-2001 гадоў нараджэння былі Баранавічы. Ад Жабінкаўскай СДЮШАР удзельнічалі баксёры дзвюх узроставых груп і выступілі ўдала. Майстар спорту Сяргей Дзятлаў, кандыдат у майстры спорту Уладзіслаў Радчык і Дзмітрый Цыбуля занялі першыя месцы ў старэйшай узроставай групе. У малодшай вызначыліся Кірыл Мартынюк, Сямён Маяцкі (у іх першыя месцы) і Антон Дзенісюк, які атрымаў “бронзу”. Усе баксёры, акрамя Антона Дзенісюка, якога да спаборніцтваў рыхтаваў трэнер Мікалай Грыгарук, выхаванцы Юрыя Аўчыннікава.
Усе спартсмены забяспечылі сабе ўдзел у першынстве Беларусі па боксе.

Пільнасць на кожным кроку

8 сакавіка, прыкладна ў 10.40, пад час нясення службы па наглядзе за бяспекай дарожнага руху, супрацоўнікі ДАІ Жабінкаўскага РАУС на вуліцы Цэнтральная ў Азятах звярнулі ўвагу на аўтамабіль Honda Civik, што стаяў на абочыне без рэгістрацыйных знакаў. У ім знаходзіліся тры жыхары Брэста і адзін мясцовы. У салоне былі знойдзены рэгістрацыйныя знакі аўтамабіля, які знаходзіўся ў вышуку.
Пазней было ўстаноўлена, што ў 01.05 у Маскоўскі РАУС Брэста звярнуўся мясцовы жыхар – вадзіцель таксі – і паведаміў, што трое невядомых запатрабавалі выйсці з аўтамабіля і ўкралі яго. Па факце праводзіцца праверка.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top